Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АВЕЧКА.

А каршун яго ведае, няграматны я чалавек, прыду да слупа і гляджу, як гусь на бліскавіцу, а ні ў зуб. Але як чуў, казалі людзі, быццам там забаронена сячы лес, лавіць зайцоў, пушчаць сабак па ягады, а, памыліўся, дзяцей па ягады, і наогул, каб ня ткнуць носу у панскі бор.

СУДЗЬДЗЯ.

Запішы пра слупы.

АВЕЧКА.

Пішэце і пра слупы, і пра ягады, зайцоў. (Забыўшыся, стукнуў палкай па стале).

СТАРШЫНЯ (адпіхнуўшы).

Цяпер пра драку пачынай.

АВЕЧКА.

Так точна, цяпер пра драку. Было гэта перад сьвятам. Дакульгаўшы з мястэчка да дому, я сеў за вячэру і, як цяпер, памятаю, еў я зацірачку з малаком. І трэба-ж гэта, зацірка была такая гарачая, што хлапец нос апёк. Вось баба ліе мне адну місу заціркі, я спаражніў; ліе другую — спаражніў, і толькі, пшэпрашаёнц, за трэцюю ўзяўся… (Гэта казаў да судзьдзі).

СТАРШЫНЯ.

Абжора нейкі.

АВЕЧКА.

Гэта было ня ўчора, а перад сьвятам.

СТАРШЫНЯ.

Я кажу, што ты абжора.

АВЕЧКА.

А так, богу дзякаваць, зьесьці магу, па дзеду пашоў, дзед мой быў з духоўнікаў, еў ня ў свой дух; памятую, пакой вечны, на нач зьеў дзежку саладухі і богу душу аддаў. Так баба ліе мне трэцюю місу заціркі, спаражніў, аж чую, пшэпрашаёнц, дух заняло,