Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АВЕЧКА.

Так точна, бегала, ля майго гумна, нацянькі, значыцца. Я, было, раз спрабаваў пераняць, другі — ды дзе там, пшэпрашаёнц, калі чмыхне, калі паставіць хвост дудой, а няхай цябе воўк, бяжы — хоць ты ногі пакруці, шалёную карову і шалёную сабаку ня кожны спыніць.

ГАРБУЗ.

У панскім дварэ, гэта-ж ня ў нас. Узышла жывёліна — штрап; я раз заплаціў, другі.

АВЕЧКА.

Так точна, штрапы плаціў.

СТАРШЫНЯ.

Па квіткох?

ГАРБУЗ.

Па квіткох.

СТАРШЫНЯ.

Дай сюды квіткі.

ГАРБУЗ.

Няма, паночку, скурылі і квіткі.

АВЕЧКА.

Так точна, усьлед і скурылі, у нас гэтак.

ГАРБУЗ.

А пасьля махнуў рукой. Трэба-ж, на ліха, зноў зачынілі маю перадойку, і кажуць штрап заплаціць; „А скулу ня хочаш“ гакнуў я…

СУДЗЬДЗЯ.

Так і сказаў?

ГАРБУЗ.

Так і сказаў.

АВЕЧКА.

Ён у нас гэтакі, скажа.

ГАРБУЗ.

А што, мая кароўка пісьменная, умее чытаць тыя надпісы, што паны на слупох панапісвалі?!