Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЖОНКА.

То вось што ўбачыла: Гарбуз без барады…

(ГАРБУЗ падняў Авечку).

АВЕЧКА.

Так точна, рванула добра.

СТАРШЫНЯ.

А што з барадой?

ГАРБУЗ.

Вылупілі з карэньнямі.

АВЕЧКА.

Так точна, ададралі з карэньнямі і са скурай.

ЖОНКА.

Частку выдраў, а частку пакінуў — расьце.

АВЕЧКА.

Які гэта рост, адзін жаль.

ГАРБУЗ.

На сухі лес гэтакі рост.

СУДЗЬДЗЯ.

За што вы біліся?

ГАРБУЗ.

Я ня біўся, мяне білі.

АВЕЧКА.

Так точна, яго калашмацілі.

ГАРБУЗ.

За кароўку-перадойку ўсё ліха пашло. Кароўка мая, часта бегала да паноў у двор.

СТАРШЫНЯ.

Чаго ёй трэба было там?

ГАРБУЗ.

Ці яна скажа, бегала.