Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аж чую, пішчыць нехта за хатай. Што за ліха, думаю сабе, ці не парасё дзе ўшчамілася; зірк у вакно, аж бачу, душаць майго Гарбуза.

АВЕЧКА.

Так точна, душаць.

ЖОНКА.

Я за чапялу і туды.

СТАРШЫНЯ (да пісара).

Запішы чапялу. Што далей?

ЖОНКА (спужаўшыся).

Дапала, значыць, я туды і давай выдзіраць Гарбуза.

АВЕЧКА.

Так точна, выдзіраць Гарбуза ды з кіпцёў пана каршуна.

СУДЗЬДЗЯ.

Чым ты выдзірала, чапялой?

ЖОНКА.

Дзе вы бачылі, каб я ад сваёй цені валілася, як чапяла ў мяне вывалілася на дарозе, я, значыць, падбегшы, тузаю Гарбуза да сябе (тузае Гарбуза), а аконам да сябе.

АВЕЧКА (тузуючы Гарбуза).

Так точна, да сябе.

ЖОНКА.

Я Гарбуза да сябе, а аконам да сябе. (Тузае).

АВЕЧКА.

Так точна, да сябе.

ЖОНКА.

А пасьля, калі рванула… (Гарбуз паваліўся ў адзін бок, Авечка — у другі).

(Авечка ляжыць і трымае адну нагу роўна на падлозе, а другую ўгару).