Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАРБУЗ.

Я ўжо адумаўся, але па часе.

АВЕЧКА.

Так точна, і я адумаўся, але па часе.

СТАРШЫНЯ.

Аштрафаваць гада.

ГАРБУЗ.

Паночку!

ЖОНКА.

Але-ж гэта ён зрабіў ня з роскашы.

АВЕЧКА.

Так точна, убачылі паперу, як нешта асаблівае, скруцілі па дзьве сабачыя ножкі, і толькі.

СТАРШЫНЯ.

Я табе скручу ножку.

АВЕЧКА.

Хіба ўжо другую, бо адна скручаная, — во, што за штука. (Ідзе).

СУДЗЬДЗЯ.

Распачынайце дапрос.

ПІСАР (бярэ ў рукі справу).

Гарбузіха, кажы ўсё, што ведаеш, і памятай, салжэш — сядзеш у вастрог.

АВЕЧКА.

Так точна, за гэта вастрог.

ЖОНКА.

Скажам усё, як на споведзі.

СТАРШЫНЯ.

Пачынай.

ЖОНКА.

Было гэта перад нядзелькай, сонца толькі села за лесам, кот Мацей саскочыў з печы, пачаў мыцца,