Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАРБУЗ.

Паны на суд клікалі.

АВЕЧКА.

Так точна, на суд і я прыкульгаў.

ЖОНКА.

Паперу прыслалі, але гэтыя салапякі скурылі.

АВЕЧКА.

Так точна, скурылі, і я памагаў.

СТАРШЫНЯ (да пісара).

Хто яны?

ПІСАР (штось шэпча на вуха старшыні).

СТАРШЫНЯ.

А! гэта тыя мяцежнікі, што ўпраўляючага абразілі.

ГАРБУЗ.

Гляньце, паночку, на бараду, то ўбачыце абразу.

СТАРШЫНЯ.

І глядзець не хачу, дай сюды абвестку.

ГАРБУЗ.

Я-ж пану пісару прызнаўся, што скурылі з Авечкай.

АВЕЧКА.

Так точна, скурылі, і я памагаў.

ЖОНКА.

Я ўжо лаяла іх за гэта, а прышоўшы да хаты, і штурханцоў надаю.

СТАРШЫНЯ.

Гэта-ж зьнявага.

АВЕЧКА.

Так точна, зьнявага, скурылі абвестку, але ў нас звычай такі: усё, што пад рукі пападзецца папяровае, курыць — ксёнжку, газэту, абвестку; ведама, народ цёмны, чытаць ня ўмее, а курыць усё. Я, памятую, лемантар дзяціны скурыў, во як…