Гэта старонка не была вычытаная
ПІСАР.
Пытаешся, якія дурні, — вось яны, дзівіся.
СУДЗЬДЗЯ.
Павар’яцелі.
СТАРШЫНЯ.
Ну, годзе, пастарайся лахманы прысусьліць, а то на ваўка падобны.
СУДЗЬДЗЯ.
Каб здаецца чарку гарэлкі — у ногі пакланіўся-б.
ПІСАР.
Ну, так і быць, кланяйся. (Паказвае гарэлку).
СУДЗЬДЗЯ.
А браток ты мой, ратуй…
ПІСАР.
Чакай, чакай, па начальству. Ну, старшыня, пачынай.
СТАРШЫНЯ.
Каб ня суд — ня піў-бы, а так мушу. (П’е, а затым перадае ў рукі судзьдзі і пісару).
ПІСАР (п’ючы).
Каб за год даждаць і заўжды з парсюкамі спаць.
СТАРШЫНЯ.
Сьмяецца, гад.
Зьява XI-я.
(Уваходзяць: Авечка, Гарбуз і жонка).
АВЕЧКА.
На здаровейка, панок.
СТАРШЫНЯ.
Хто вас клікаў?
ПІСАР.
Вы чаго ўпаўзьлі сюды?