Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тады скулу яму, Мірон вылазь вон. Апошняя поўбутэлька на доўг. (Пашоў).

СТАРШЫНЯ.

Я яго жывога зьем.

ПІСАР.

За што?..

СТАРШЫНЯ.

Я ведаю за што.

ПІСАР.

Ну, годзе злаваць, абудзім лепш судзьдзю.

СТАРШЫНЯ.

А хіба-ж ён тут?

ПІСАР.

Тут сьпіць. (Пашоў у бакоўку).

СТАРШЫНЯ.

Гэта-ж зьнявага, судзьдзі сьпяць тут, а старшыня ў хляве; хіба я ня буду старшынёй, а Мірону падзякую, ліха ведае што, гэта-ж калі дазнаюцца людзі — асьмяюць. Старшыня ў кампаніі з парсюком… А які-ж прыемны бачыў сон: быццам мы з кумам Гаўрылай так доўга ня бачыліся і, нарэшце, спаткаліся, на радасьцях добра выпілі і, абняўшыся, праспалі ўсю ноч.
І трэба-ж — так дастасавалася, ніякага кума і блізка ня было, а замест кума, парсюк пудоў з дзесяць.

Зьява Х-я.

Выходзяць з бакоўкі Пісар і Судзьдзя.

ПІСАР.

Ну, бычок божы, вылазь на сьвет, а то і суд прасьпіш.

СУДЗЬДЗЯ.

І якія гэта дурні вызначаюць пасьля імянін суды?