Зьява ІX-я.
Уваходзіць стораж Мірон з бутэлькай у руках.
ПІСАР.
Ну, Мірон, прынёс збавеньне?
СТОРАЖ.
Прынёс. (Дае).
ПІСАР.
Давай шклянкі.
СТОРАЖ.
Як іх даваць, калі ўчора ўсе патаўклі.
ПІСАР.
Няма — ня трэба. (Стукнуў аб далонь і абліў Мірона).
СТОРАЖ.
Паночку, ня кідайце коркаў на падлогу, толькі што вымеў цэлы воз.
СТАРШЫНЯ (грозна).
Ты хіба ня ведаеш сваіх абавязкаў?
СТОРАЖ.
Як то ня ведаю: прыносіць за свае грошы гарэлку, зносіць лаянку і цягаць п’яных па ўсіх хлявох — ведаю.
СТАРШЫНЯ (у бок).
Вось цяпер я зразумеў, чаму я спаў разам з парсюком у хляве.
ПІСАР.
Ну, Мірон, вылазь вон, а то будзе бура.
СТАРШЫНЯ.
Ад слова, а то заначуеш у халодніцы.
СТОРАЖ.
Я-ж кажу, як на поўбутэлькі даць, тады братачка Мірон, сватачка Мірон, мэдальку Мірону, а як даў,