Гэта старонка не была вычытаная
СТАРШЫНЯ.
Будзь ласкаў, узьлі на мой чэрап.
ПІСАР.
З вялікай ахвотай, прыказка нездарма кажа — п’яніца п’яніцы спагадае. (Нагнуў).
СТАРШЫНЯ.
А… як добра, як добра.
ПІСАР.
Профэсар Кнэйп гэтым толькі й лечыць людзей.
СТАРШЫНЯ.
Лечыць, апроч п’яніц.
ПІСАР.
За гэта не бяруся, браў пад увагу п’яніц ці не. Уся.
СТАРШЫНЯ.
Адразу пасьвятлела, цяпер я і цябе бачу, і сьвет бачу. Дай ручнік.
ПІСАР.
Кнэйп кажа не выцірацца.
СТАРШЫНЯ.
Няхай будзе й так. Дзе Мірон?
ПІСАР.
Я паслаў.
СТАРШЫНЯ.
Хіба я здагадваюся?
ПІСАР.
А то як-жа іначай, трэба.
СТАРШЫНЯ.
За гэта і пашанота табе, што адчуваеш тое, што і я.
ПІСАР.
Ня так адчуваю я, як адчувае Мірон; казаў, што крэдыт мне зачыніць.