Гэта старонка не была вычытаная
ніхто ня бачыў. І як гэта я трапіў туды, хоць рэж — ня ўпомню, усё гарэлка вінна, хатнюю добрую пасьцель зьмяніў на сьвінячую падсьцілку. Пісар, звадыяш, напаіў, як шаўца.
Зьява VIII-я.
Выходзіць з бакоўкі Пісар.
ПІСАР.
А, каго бачу, як спалася?
СТАРШЫНЯ.
Дзе спаў і як спаў — ня памятаю, ведаю толькі, што было шмат вольнага і цёплага паветра.
ПІСАР.
Ведама, як для начальства, усе выгоды, а я спачываў тут, галава, як човен, Мірон паліваў ужо.
СТАРШЫНЯ.
Кажаш, паліваў?
ПІСАР.
А то як-жа іначай, назначылі суд, а тут мы во…
СТАРШЫНЯ.
Дай сюды люстра.
ПІСАР.
На, толькі не спалохайся.
СТАРШЫНЯ.
Няўжо гэта я, няўжо старшыня?
ПІСАР.
Хіба-ж ён.
СТАРШЫНЯ.
Налпа — ні налпа, мядзьведзь — ні мядзьведзь, сябе не пазнаю. Вада ёсьць?
ПІСАР.
Ёсьць.