ПІСАР.
Я пісар.
АВЕЧКА.
Пісар? А, добрага здаровейка. (Працягнуў руку).
ПІСАР (штырхануў Авечку нагой).
Цяпер ведаеш, хто я?
АВЕЧКА.
Ведаю.
ПІСАР.
Так ідзі туды і чакай, паклічу.
АВЕЧКА.
Зноў туды, калі там нудна, Гарбуз накурыў, хоць ты сякеру павесь. (Пауза). А можа ў пана закурыць есьць, — нешта тут смокча.
ПІСАР.
Я ня куру.
АВЕЧКА.
Дзіўна, каб начальства ня курыла, а гарэлку пэўна-ж п’іцё?
ПІСАР (грозна стукнуўшы па стале).
Што ты мяне спавядаеш. Вон!
АВЕЧКА.
Іду, паночку, іду. (Уцёк).
ПІСАР.
Ну й Авечка, ха, ха, ха… Ну, а хто там у бакоўцы храпе? А, паважаны судзьдзя! (Пашоў у бакоўку).
Зьява VII-я.
Уваходзіць Старшыня з галоўных дзьвярэй, галава ў саломе.
СТАРШЫНЯ.
Вось да чаго дажыўся старшыня, спаў нейдзе ў хляве; цьфу, які сорам! Добра, што, апроч парсюка,