Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СТОРАЖ.

Паўдня.

ПІСАР.

Ліха ведае што, так позна абудзіўся, а тут суд такі паважны, сам упраўляючы павінен быць.

СТОРАЖ.

Безбароды ўжо тут.

ПІСАР.

Гэта што… Ну, будзь ласкаў, палівай.

СТОРАЖ.

Льлю.

ПІСАР.

Толькі асьцярожна, за карак не залі.

СТОРАЖ.

Не пяршыня. (Льле ваду).

ПІСАР.

А… а… як добра.

СТОРАЖ.

Годзе.

ПІСАР.

Дзякую табе, Мірон, ты мяне вылечыў.

СТОРАЖ.

Ручнік даць?

ПІСАР.

Ручніка ня трэба, з мокрай галавы хутчэй жар выйдзе, гэтак кажа разумны чалавек, профэсар Кнэйп. Ты чуў што аб тым Кнэйпе?

СТОРАЖ.

Нічога я ня чуў, але без профэсара ведаю, што карысьней ліць ваду на галаву, як гарэлку ў галаву.

ПІСАР.

Ты, Мірон, разумны чалавек, табе трэба ў гасударственым савеце сядзець, а ня тут.