Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цябе садзяць за чырвоны стол, а прыехаў ты ў горад — не кажу, што прышоў, а прыехаў: хто з мэдалямі, пехатой ня ходзіць, — табе ў горадзе гарадавы аддае чэсьць, дворнік не мяце вуліцы, каб не закурыць твайго мэдалю, афіцэры на цябе глядзяць, салдаты цішком перашэптваюцца, — во, кажуць, заслужоны чалавек паўзе.

СТОРАЖ.

Ну, годзе, панок, падстаўляйце галаву, пальлю трохі ды прычашэцеся трохі, а то галава на макітру выглядае.

ПІСАР (у люстра).

Праўду кажаш, Мірон, гэта галава ня пісара.

СТОРАЖ (на бок).

А канакрада нейкага.

ПІСАР.

А скажы мне, Мірон, чаму мой гадзіньнік ня йдзе?

СТОРАЖ.

А як ён можа йсьці, калі пан яго аб сьцяну так гакнулі, аж толькі падрабязгі пасыпаліся.

ПІСАР.

Аб сьцяну, з якой прычыны?

СТОРАЖ.

А з якой прычыны мяне за бабу палічылі, цалавалі, Забэлькай абзывалі, цьфу…

ПІСАР.

Нічога ня памятаю.

СТОРАЖ.

Так п’ючы і памятаваць ніхто ня зможа. Гляньце, да чаго выглядае канцыралія, усё гарэлкай пазалівалі ледзьве да парадку давёў.

ПІСАР.

Каторая цяпер гадзіна?