СТОРАЖ.
Хіба-ж не цяпер ведаю, што пасьля такіх папоек вада з крыніцы патрэбна.
ПІСАР.
Ты, Мірон, залаты чалавек, усё ведаеш, што начальству патрэбна, за гэта прадстаўлю цябе к наградзе.
СТОРАЖ.
Так, к наградзе.
ПІСАР.
Прадстаўлю к наградзе і напішу: Мірону, залатому чалавеку, дайце залаты медаль.
СТОРАЖ.
Пакуль той мэдаль дадуць, а на поўбутэлькі зараз скажаце даць, ведаю я вас.
ПІСАР.
Начальства запытаецца: хто такі Мірон? А я напішу: Мірон — стораж, Мірон — бацька, служыць не за страх, а за сумленьне; разумееш, Мірон, што гэта за словы?
МІРОН.
Разумець я іх не разумею, але на памяць ведаю, штодзень гаворыце, як пахмяліцца трэба, а як ужо пахмяліліся, тады кажаце: Мірон, вылазь вон.
ПІСАР.
Эх, Мірон, Мірон, утраціў ты веру, ня хочаш мэдалю.
СТОРАЖ.
Чаму не хацеў-бы, але яго няма, калі ён будзе?
ПІСАР.
Будзе, Мірон, будзе. Ты ўяві сабе, Мірон, як ты будзеш выглядаць, калі на тваіх грудзёх заблішчыць залаты мэдаль з царскім портрэтам. Едзеш ты праз вёску, сяляне шапкі здымаюць, прышоў ты ў карчму, табе бяз грошы чарку наліваюць, прышоў ты ў суд,