Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПІСАР (спужаўшыся).

Хто вы такія, якая мара ўнесла сюды?

ГАРБУЗ.

Мы, паночку: Гарбузы, я — Дзяніс, а яна — Магжата.

ЖОНКА.

Пашаноту пану перш. (Кланяецца ў пояс).

ГАРБУЗ.

Добрага здаровейка.

ПІСАР.

Вы чаго тут?

ГАРБУЗ.

Гэта мы, паночку…

ЖОНКА.

Стой, не адзывайся. Мы, паночку, па загадзе вашым прышлі. (Да мужа). Дзе абвестка?

ГАРБУЗ.

Няма абвесткі, скурылі з Авечкай.

ЖОНКА.

Скурылі?! Ах, каб твая шэрсьць курэла, бараніну запомніў, абвестку скурыў; мы, паночку, на суд прышлі.

ПІСАР.

На які суд?

ЖОНКА.

Толькі сонейка ўзышло, мы ўжо былі тутка, панок за сьцяной смачна спалі, бо храплі, не раўнуючы, як басэтля.

ПІСАР.

Зноў пытаюся, на які суд?

ГАРБУЗ.

Мне, паночку, вылупілі бараду.

ЖОНКА.

І тры зубы выбілі.