Перайсці да зместу

Старонка:Суд (1925, Менск).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАРБУЗ.

Яно так і будзе: адыходзячы, паклаў на стале і запомніў.

ЖОНКА.

А, разьзява, ліханька тваім баком, як рвану цябе за гэты касмыль!

ГАРБУЗ.

Чакай, чакай, баба.

ЖОНКА.

Выправіўся дурналяп з пустой торбай.

ГАРБУЗ.

Ня так ужо і пустая, хлеб і сала ёсьць. (Дае хлеб).

ЖОНКА.

Давай. (Адламала маленькі кавалачак і аддала Гарбузу, і пачынае есьці).
О! старое карыта…

ГАРБУЗ.

Ну, годзе ўжо лаяцца, а то папярхнешся сухім хлебам.

ЖОНКА (пачала душыцца).

ГАРБУЗ.

А што, я табе казаў… не плявузгай. (Стукае кулаком у карак).

ЖОНКА.

Маўчы, дурналяп.

ГАРБУЗ (стукаючы ў карак).

Ты лепш маўчы, а то горш будзе. Во дзе розум у бабы: трэба-ж, напхала ў мяліцу гэтулькі хлеба. Ну глытай, глытай. (Пауза). Нарэшце — паехаў…

ЖОНКА.

У… заледзьве не задушылася.

ГАРБУЗ.

Напужала толькі, а мне ліха ведае што здалося.