Гэта старонка не была вычытаная
ЖОНКА.
Хіба-ж у судзе дзьверы ня роўна адчыняюцца для ўсіх.
СТОРАЖ.
Пабачыце, тады скажаце.
ГАРБУЗ.
То як-жа будзе?
СТОРАЖ.
Так і будзе, даў — насі на здароўе.
ЖОНКА.
Хіба-ж на яго суду няма?
СТОРАЖ.
Ёсьць. Пісар храпе там, старшыня ў хлеве на саломе, а судзьдзя тут; абы ачнуліся, калі шухнуць — узьдзівішся.
ГАРБУЗ.
Працавітыя людзі.
СТОРАЖ.
Так, працавітыя. Ну, вы тутка пасядзеце, а я пайду вадзіцы прынясу, ачнуцца — запатрабуюць. (Бярэ вядро і выходзіць).
ЖОНКА.
А мы тымчасам закусім трохі. (Села на лаву). Ну, давай сюды торбу, нешта пад грудзьмі смокча.
ГАРБУЗ (шукае ў торбе).
ЖОНКА.
Ну, чаго-ж сапеш, як кавалёў мех, даставай бараніну.
ГАРБУЗ.
Нешта не знайсьці яе.
ЖОНКА.
Хіба ты запомніў узяць яе?