Гэта старонка не была вычытаная
ЖОНКА.
Стой, не адзывайся, ня дзіця — усё ведае.
СТОРАЖ.
Калі-б былі сьведкі…
ГАРБУЗ.
А то як-жа, былі.
ЖОНКА.
Стой, не адзывайся, сьведка ёсьць, сусед Авечка кульгавы.
ГАРБУЗ.
Але-ж ён кульгавы, трохі пройдзе дый сядзе, трохі пройдзе дый сядзе.
СТОРАЖ.
Ды гэта да справы не адносіцца.
ГАРБУЗ.
У судзе ўсё разгледзяць, што адносіцца і што не адносіцца.
СТОРАЖ.
О, яны разгледзяць, толькі моцна на нагах трымайцеся.
ЖОНКА.
Мала барады, дык яшчэ гуплікаў надаваў і тры зубы выбіў.
ГАРБУЗ.
Што ў мяне бакі дубовыя!
СТОРАЖ.
Я ня судзьдзя, але наперад кажу, што з багатым ня варта судзіцца, а з дужым біцца.
ЖОНКА.
Мы яго засудзім, наша крыўда відочная.
СТОРАЖ.
Пакуль сыты пахудзее, дык худы памрэ.