Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якія ні разу не перавыдаваліся. Але дасьледчыкі, як Галавацкі, Пагодзін, Даброўскі, паказалі, што ў розных бібліотэках ёсьць сьпісы з кніг скарынінскае бібліі. Знаходка гэтых сьпісаў магла сьведчыць аб тым, што кнігі Скарыны карысталіся посьпехам і былі вельмі пашыраны. Даброўскі зацьвярджае, што біблія Скарыны мела асабліва вялікае пашырэньне на Літве, Белай і Чырвонай Русі[1].

Трэцяе пытаньне, якое было паднята ў літаратуры аб Скарыне, было пытаньне аб яго асобе. У пасьляслоўі да кожнай кнігі старога закону ўпоўне ясна адзначаліся дзьве біографічныя рысы: пахаджэньне з Полацку і вучоная годнасьць «доктора лекарских наук» (повелением, працею и выкладом избранного мужа в лекарских науках доктора Франциска, Скоринина сына с Полоцка", альбо «ученого мужа»[2]. Упоўне зразумела, што дасьледчыкі жадалі падрабязьней пазнаёміцца з жыцьцём і дзейнасьцю Скарыны. Але дзеля таго, што фактычна ня было ніякіх даных, трэба было задавальняцца агульнымі ўвагамі. З тэй прычыны, што пэўная частка дасьледчыкаў не прызнавала Богэмскае Прагі месцам выданьня скарынінскіх кніг, апошняя зусім не паміналася ў жыцьцяпісу Скарыны. Мітр. Аўген абмежаваўся прывядзеньнем такіх жыцьцяпісных вестак аб Скарыне: Ф. Скарына, родам з Полацку, доктар мэдыцыны, які жыў у Вільні пры старэйшым бурмістры Якубе Бабічы, каля першай чвэрці XVI сталецьця. Мітр. Аўген ня быў знаёмы з творамі Даброўскага аб Скарыне, і ня дзіва, што ён прамінуў Прагу, як адзін з этамаў жыцьця і дзейнасьці Скарыны[3]. Вішнеўскі знайшоў новы факт з жыцьця Скарыны: наўчаньне ў Кракаўскай Акадэміі, у якой ён атрымаў ступень доктара мэдыцыны і вольных навук[4]. Украінскі вучоны Огіенка таксама думае, што Скарына па адукацыі ёсьць студэнт Кракаўскага Унівэрсітэту, у якім ён атрымаў ступень доктара[5]. Іншыя дасьледчыкі таксама цікавіліся жыцьцяпісам Скарыны, але дзеля адсутнасьці якіх-небудзь даных, яны імкнуліся высьветліць дзейнасьць Скарыны прыналежнасьцю выдаўцы біблійных кніг і «Апостала» да пэўнага вызнаньня. Адны вучоныя лічылі Скарыну каталіком, другія протэстантам, трэція — праваслаўным. Зразумела, кожны з дасьледчыкаў, у залежнасьці ад сваіх паглядаў, даваў характарыстыку дзейнасьці Скарыны ў адпаведным асьвятленьні.

Першым дасьледчыкам, які выказаў думку аб тым, што Скарына належаў да рымска-каталіцкага вызнаньня, альбо прынамсі да вуніцкага, быў Даброўскі. Яму трэба было прывесьці і тыя меркаваньні, якія маглі прымусіць Скарыну апынуцца ў Празе, бо аднэй прыналежнасьцю да каталіцтва альбо вуніцтва нельга яшчэ было вытлумачыць, чаму Скарына пасяліўся ў Празе. Для гэтага трэба было прывесьці болей пэўныя довады. Даброўскі так і зрабіў. Ён прывёў шэраг фактаў, якія ён штучна падабраў і якім ён даў тое тлумачэньне, якое было пажадана самому аўтару. Даброўскі думаў, што Скарына мог быць у сьвіце польскага караля Жыгімонта I ў часе яго падарожы ў Вену, адкуль Скарына мог накіравацца ў Вэнэцыю разам з пасламі, якія ехалі для ўтварэньня згоды з туркамі. Вэнэцыя славілася сваімі друкарнямі, і Скарына мог у Вэнэцыі заказаць матрыцы для сваіх літар, якія былі болей падобны да тых літар, якімі сэрбы друкавалі ў Вэнэцыі свае кнігі, чымся да літар расійска-славянскага

  1. Владимиров. Op. cit., стар. VI.
  2. Каратаев. Op. cit., стар. 35-42.
  3. «Сын Отечества», 1821 г., № 30, стар. 169—172.
  4. Wiznewski. Op. cit., VIII. Стар. 466.
  5. Огиенко. История литературы русской. Т. I. Львов, 1887. Стар. 155.