Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Даброўскі таксама спачатку думаў аб Празе Варшаўскай, але потым, удумаўшыся ў словы Скарыны, далучаныя як эпітэты да назовы Прагі, «в славном, великом, старом месте Пражском», Даброўскі адкінуў думку аб Варшаўскай Празе і канчаткова схіліўся ў бок Чэскае Прагі[1]. Тым ня меней, і пасьля Даброўскага дасьледчыкі паўтаралі думку Штрытэра аб месцы выданьня скарынінскае бібліі ня ў разе Чэскай, але ў Празе Варшаўскай. Гэтую думку падзяляў і мітрапаліт Аўген[2]. Аднак, у выданым ім «Словаре русских светских писателей» (М. 1845 г.), мітр. Аўген, азнаёміўшыся з артыкуламі Дароўскага і Ліндэ, занйшоў магчымым ня трымацца рашуча думкі аб Празе Варшаўскай як месцы надрукаваньня біблійных кніг Скарыны, і дадаў, што «Добровский и Линде разумеют Богемскую Прагу»[3]. Другі-ж духоўны пісьменьнік, арх. Філарэт, становіцца на бок думкі Даброўскага аб выхадзе кніг у Богэмскай Празе[4]. Пазьней гэтае пытаньне не выклікала ніякіх сумненьняў, бо атрымала поўнае і дакладнае разьвязаньне.

І адносна пытаньня аб месцы выхаду «Апостала» і «Малое Падарожнае Кніжыцы» выказаны былі супярэчныя думкі. Ня гледзячы на тое, што «Апостал» быў выдадзены ў Вільні, і што гэта было зусім ясна і відавочна, знаходзіліся, аднак, дасьледчыкі, якія думалі інакш. Так, Вішнеўскі лічыў, што «Акафісты» Скарыны вышлі ў Празе, а ня ў Вільні[5], а Крашэўскі зусім без належных падстаў таксама выказаў думку аб тым, што «Апостал» Скарыны быў выданы ў Празе, а ня ў Вільні[6]. Аднак, гэтыя погляды Вішнеўскага і Крашэўскага не ўсталяваліся ў навуковай літаратуры. Вучоныя трымаліся тае думкі, што апошнія два выданьні Скарыны былі надрукаваны ў Вільні.

Калі пытаньне аб ліку надрукаваных Скарынай кніг не выклікала ніякіх сумненьняў, дык адносна іншых пытаньняў не адразу ўстанавілася дакладная і азначаная думка. Так, Сопікаў[7] адзначае, што пасьля віленскага выданьня «Псалтыру» — псалтыр быў выданы з Вільні яшчэ два разы. Дзеля гэтага ён выказаў думку, што скарынінскі «Псалтыр» быў некалькі разоў перавыданы. Гэтая думка, зразумела, ня мае абсолютна ніякіх падстаў. Таксама і Вішнеўскі зусім бяздовадна выказаў думку, што «Апостал» Скарыны і «Псалтыр» былі перадрукаваны маскоўскім друкаром Іванам Фёдаравым у Львове[8]. Думку аб тым, што «Апостал» і «Псалтыр» Скарыны неаднакроць перадрукоўваліся ў XVI сталецьці на Украіне, падтрымліваў таксама памянёны вышэй Беларус. Фантастычныя прадстаўленьні Беларуса аб дзейнасьці Скарыны дайшлі да таго, што ён зацьвярджаў нібыта кнігі бібліі ў перакладзе Скарыны, выдаваліся, асабліва некаорыя, па некалькі раз. Нарэшце, Беларус робіць уласную вынаходку. Ён прыпісвае Скарыне катэхізіс 1527 г., выданы ў Вэнэцыі, хаця для гэткага вываду ён ня меў ніякіх падстаў[9]. Зразумела, сур’ёзная навуковая літаратура за гэтымі довадамі не пайшла. У навуковай літаратуры ўстанавілася азначаная думка аб выданьні Скарынай «Псалтыру» і 22 біблійных кніг у Празе, «Апостала» і «Малое Падарожнае Кніжыцы» ў Вільні,

  1. Владимиров. Op. cit., стар. V.
  2. Митр. Евгений. Биографии российских писателей. Ф. корина. №Сын Отечества", 1821 г. Стар. 169—172.
  3. Владимиров. Op. cit., стар. XI.
  4. Арх. Филарет. Op. cit., стар. 129—130.
  5. Wiszniewski. Op.cit., стар. 476.
  6. Kraszewski. Op.cit., т. IV., стар. 115.
  7. Сопиков. Op.cit., стар. 183.
  8. Wiszniewski. Op.cit., стар. 474—475.
  9. Белорусс «Русский Вестник», 1868 г. Т. 77. Стар. 143—144.