Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ракладу бібліі Скарыны былі: Вульгага, чэскія і грэцкія тэксты. Аўтар аб’яднаў дзьве галоўныя думкі аб гэтым, але ня прывёў ніякіх довадаў падтрыманьня гэтага[1].

В. А. Келтуяла у сваім курсе „Истории русской литературы" даў шмат вестак аб Скарыне. У васнову пакладзена дасьледваньне Ўладзімерава. Матар‘ялы Шляпкіна аб Скарыне аўтару былі невядомы, дзеля чаго ёсьць значныя недакладнасьці ў тых жыцьцяпісных вестках, якія прывёў Келтуяла.

Усьлед за Ўладзімеравым Келтуяла лічыў, што пераклад біблійных кніг Скарына зрабіў з чэскае бібліі 1506 году, але пры гэтым ён карыстаўся таксама тэкстамі царкоўна-славянскіх перакладаў паасобных біблійных кніг. Для характарыстыкі дзейнасьці Скарыны Келтуяла прыводзіць адрыўкі з яго прадмоў як да бібліі, так і да паасобных кніг старога закону. Дзейнасьць Скарыны разглядаецца як падрыхтоўчая да росквіту літаратуры ў „паўднёва-заходняй Русі“ канца XVI і першай паловы XVII сталецьця. Аўтар, усьлед за Уладзімеравым, ужывае зусім няправільны тэрмін „Юго-Западная Русь". У процілегласьць Уладзімераву, але следам за Будзіловічам, Келтуяла адносіў год сьмерці Скарыны да 40-х гадоў XVI сталецьця. Нельга, зразумела, сказаць, што літаратурная і выдавецкая дзейнасьць Скарыны мае поўнае асьвятленьне ў працы Келтуялы. Але добра і тое, што аўтар сумленна перадаў усё, што ведаў аб Скарыне[2].

Профэсар Пятухоў зрабіў іначай у сваім курсе „Русская литература“, у якім ёсьць асобны разьдзел „Просвещение и литература в Юго-Западной Руси XVI—XVII в.в.“. Пятухоў абмежаваўся толькі ўпамінам імя Скарыны, дый то ня ў зусім правільным асьвятленьні. Проф. Пятухоў адзначае, што разьвіцьцё літаратуры пачынаецца друкарскай дзейнасьцю, галоўным чынам, Швайпольта Фіоля і Францішка Скарыны, але яны друкавалі свае выданьні пераважна ў Кракаве і ў Празе. Толькі гэтымі неазначанымі ўвагамі проф. Пятухоў і абмежаваўся[3].

Проф. М. Н. Спэранскі, аўтар іншага курсу „Истории древней литературы”, адзначаючы разьвіцьцё кнігадруку „ў паўднёва-заходняй Русі” XVI сталецьця, ставіць нараджэньне славянскага кнігадруку ў сувязь з протэстанцтвам. Гэтым тлумачыцца, чаму Фіоль у сваіх славянскіх выданьнях стараўся дапасаваць царкоўнаславянскі тэкст да жывое мовы. У сувязь з гэтым протэстанцкім рухам Спэранскі ставіць і дзейнасьць другога працаўніка друкарскае справы — Ф. Скарыны.

Весткі аб Скарыне прыведзены Спэранскім няпоўныя і недакладныя. Вось тое нямногае, што лічыў магчымым сказаць аб Скарыне проф. Спэранскі. Скарына быў родам з Полацку і атрымаў заходня-эўропейскую адукацыю. Дзейнасьць сваю ён распачаў у Празе, дзе ён спачатку жыў і дзе ён прышоў да думкі выдаць кнігі сьвятога пісьма для сваіх адзінапляменьнікаў. Затое проф. Спэранскі знайшоў магчымым рашуча лічыць, што біблія Скарыны зьявілася ў сьвет на беларускай мове, досыць блізкай да жывое гутаркі. Проф. Спэранскі памінае аб пераносе Скарынай свае дзейнасьці ў Вільню, дзе ён засноўвае сваю друкарню. Спэранскі адзначае, што справа Скарыны не атрымала належнага разьвіцьця ў Вільні. Спэранскі тлумачыць гэта тым, што Скарына не заслужыў веры як чалавек, які прасякнуты быў

  1. Чтения в Обществе Истории и Древностей Росийских, 1888, І. Стар. 15-17
  2. Келтуяла В.А. Курс русской литературы. Ч. І, кн. 2-ая. СПБ. 1911. Стар.761-764
  3. Петухов Е.В. Русская Литература. Древний период. Изд. 2-е. Юрьев, 1912. Стар. 233