Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьветапаглядам чэскіх братоў, як протэстант. Спэранскі зацьвярджае, што біблія Скарыны перакладзена з чэскае і нямецкае мовы і, наагул, была хутчэй протэстанцкага, чымся праваслаўнага напрамку, ня мела ў сабе сьлядоў старое традыцыі. Так Спэранскі ізноў высунуў думку аб протэстанцтве Скарыны і аб разьвіцьці яго дзейнасьці ў сувязі з протэстанцтвам. Гэтая думка, як вядома, ня сустрэла вялікага спачуваньня ў літаратуры, тым болей што Спэранскі ніякімі довадамі не пацьвердзіў свайго палажэньня.[1]

Падлічваючы ўсю літаратуру аб Скарыне на працягу 150 год, ад дня выхаду першае працы аб Скарыне Бакмэйстэра, можна сказаць, што літаратура аб Скарыне мае адзіную орыгінальную працу проф. Уладзімерава. Большасьць аўтараў, якія пісалі пасьля Ўладзімерава, шырака карысталіся яго фактычным матар'ялам, ішлі за яго вывадамі. Бязумоўна, праца Ўладзімерава вельмі каштоўная і захоўвае дагэтуль сваё навуковае значэньне. Аднак, трэба лічыць, што праца аб Скарыне павінна быць напісана нанова, Скарына ёсьць выдатны тып беларускага гуманістага, роднага па сваіх ідэях, як адзначыў М. М Піотуховіч, заходня-эўропейскаму адраджэньню. Праўда, Піотуховіч толькі намеціў гэтае пытаньне і толькі часткова даў на яго адказ, але самая пастаноўка пытаньня правільная. Апроч таго, вывучэньне дзейнасьці Скарыны магчыма толькі на фоне матар’яльнага, соцыяльна-політычнага і нацыянальна-культурнага жыцьця Вялікага Княства Літоўскага. У значнай ступені ўсе аўтары, якія пісалі аб Скарыне, праходзілі міма гэтага пытаньня. Праўда, Доўнар-Запольскі і Будзіловіч надавалі вялізарнае значэньне агульнаму моральнаму заняпаду як беларускае шляхты, так і духавенства, але дзейнасьць Скарыны немагчыма вытлумачыць толькі імкненьнем яго дапамагчы рэлігійнаму і моральнаму адраджэньню грамадзянства. Дзейнасьць Скарыны толькі тады будзе зразумелай, калі яна будзе разгледжана на фоне ўсяго як сацыяльна-экономічнага, так і культурна-рэлігійнага жыцьця беларускага пароду. Важна вывучаць Скарыну, яго сьветапагляд, яго ідэі—як фактуры, што азначаюць тое месца і тое значэньне, якое Скарына меў у гісторыі культуры Беларусі, Украіны і, часткова, Масквы.

  1. Сперанский М. Н. История древне-русской литературы. М. 1914. Изд. 2-е. Стар. 588-589.