Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ракладу была Вульгата альбо правільней — яе чэскі пераклад, а таму яго пераклад мае вялікую прымешку чэхізмаў. Скарына перакладаў біблію з дапамогаю царкоўнаславянскага тэксту на кніжную „зародня-рускую” мову. Ілавайскі не памінае аб надрукаваньні Скарынай у Празе „Псалтыру”, але затое ў Вільні ў 1525годзе ен надрукаваў „Апостал", і „Псалтыр". Вось і ўсё, што Ілавайскі кажа аб Скарыне. Зразумела, Ілавайскі нідзе ня кажа аб тым уплыве, які Скарына зрабіў на нацыянальна-культурнае разьвіцьцё Беларусі [1].

Некалькі слоў прысьвяціў Скарыне і Н. А. Ражкоў у сваім „Обзоре русской истории с социологнческой точки зрения". Ражкоў ведае, што Скарына быў „рускі, радзіўся ў Полацку, належаў да багатай гандлярскай сям'і, вучыўся ў Праскім Унівэрсытэце і там-жа пачаў сваю карысную выдавецкую дзейнасьць, якая асабліва разгарнулася з 1525 году, калі Скарына пасяліўся ў Вільні". Тут вучоны, дапытлівы і прасякнуты асьветнымі імкненьнямі доктар Праскага Унівэрсытэту разгарнуў ажыўленую друкарскую, выдавецкую і перакладную працу. На думку Ражкова, Скарына меў на мэце даць поўны пераклад бібліі на рускую мову з належнымі тлумачэньнямі і дасягнуў свае мэты. Як думае Ражкоў, заданьні, што ставіў сабе Скарына, выходзілі з чыста рэлігійнага кругу; ён меў на мэце ня толькі пэўнае рэлігійна-моральнае павучаньне, збаўленьне душы і выпраўленьне абычайнасьці, але імкнуўся да популярызацыі і навуковых вед, „к научению простых людей руского языка", як сам ён гаварыў. Да пэўнай ступені можна згадзіцца з такой характарыстыкай, але дзіўна што Ражкоў ня ведаў аб тым, што Скарына атрымаў ступень доктара мэдыцыны ў Падуанскім Унівэрсытэце, і пусьціў у ход думку аб тым, што Скарына вучыўся і атрымаў ступень доктара ў Праскім Унівэрсытэце[2].

Адначасна з кнігай Ражкова зьявіўся і жыцьцяпісны нарыс аб Скарыне, складзены А. Капыловым[3]. Ня гледзячы на тое, што аўтар прывёў бадай што поўную бібліяграфію пытаньня, ён у васнову свайго артыкулу паклаў кнігу Уладзімерава і яго, заметку ў слоўніку Брокгаўза і Эфрона і паўтарыў усе памылкі Уладзімерава. Як і Уладзімераў, ён таксама ўжывае вэрсію аб тым, што Скарына прадаўжаў сваю адукацыю ў Болёньні пасьля Кракава. І гэта ня пудзячы на тое, што А. Капылоў у сваёй бібліёграфіі памінае і матар'ялы Шляпкіна. Сьмерць Скарыны Капылоў ставіць у сувязь з тымі засмучэньнямі, якія Скарына меў у 30-х гадох XVI сталецьця з прычыны пажару ў Вільні і потым пошасьці. Трэба лічыць, што і гэтае зацьвярджэньне адвольнае, бо для яго няма ніякіх падстаў. Паколькі артыкул мае выключна жыцьцяпісны характар, у ім прыведзены ўсе факты, якія характарызуюць дзейнасьць Скарыны.

Ужо Мурко ў сваёй рэцэнзіі на працу Уладзімерава зьвярнуў увагу на тое, што Галахаў у сваёй „Истории литературы" зусім маўчыць аб Скарыне, а Парфір’еў у сваёй падобнай працы толькі памінае аб ім. Толькі Архангельскі ў сваёй працы „Очерки из истории западно-русской литературы XVI—XVII в. в,“ лічыў патрэбным сказаць некалькі слоў аб Скарыне. На жаль, Архангельскі абмежаваўся толькі паказаньнем стану і месца нараджэньня Скарыны і пералікам праскіх і віленскіх яго выданьняў. Архангельскі лічыў, што крыніцай пе-

  1. Иловайский Д. И. История России. Т. ІІІ. М. 1890. Стар 694.
  2. Рожков Н. А. Обзор русской истории с социологнческой точки зрения Ч. ІІ. М. 1905. Стар. 137.
  3. Русский бигографический словарь (Сабанеев—Смыслов. СПБ 1904.