Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рэзка выяўляецца ў працах польскіх вучоных Ліндэ, Лелевэля, Вішнеўскага і Крашэўскага[1]. Ня менш суб’ектыўны і аднабаковы як Галавацкі, так і аўтар, вядомы пад імем Беларуса[2]. Трэба адзначыць, што Віктараў, які добра ведаў усю папярэднюю літаратуру, імкнуўся быць об’ектыўным і высунуў некалькі новых меркаваньняў адносна раней выказаных думак па скарынінскім пытаньні, але і ён таксама ня меў у сябе пад нагамі цьвёрдага грунт для такога адказу, які-б усіх пераканаў і высьветліў усе паднятыя ў навуцы сумненьні.

Другая частка дасьледчыкаў, як архібіскуп Філарэт[3], мітрапаліт Макары[4] і львоўскі вучоны А. Пятрушэвіч[5], не дадалі нічога новага да жыцьцяпісу Скарыны і абмяжоўваліся толькі паўтарэньнем таго, што было выказана раней. Асобнае месца займае праца І. Каратаева, які даў новае і дакладнае апісаньне ўсіх скарынінскіх выданьняў. Гэтае апісаньне, зьяўляючыся даведачным падручнікам, значна дапоўніла і пашырыла вядомыя раней апісаньні Сопікава і Сахарава. Каратаеў надрукаваў цалкам прадмову Скарыны «во всю Библию руского языка» і паказаў гады выданьняў паасобных біблійных кніг Скарыны, а таксама і вядомыя яму расійскія бібліотэкі, дзе знаходзяцца скарынінскія выданьні[6].

Такі бязупынны зварот дасьледчыкаў да скарынінскага пытаньня выяўна сьведчыць, які вялікі навуковы інтарэс маюць выданьні Скарыны, а таксама і тое, што дасьледчыкі добра зразумелі ўсё культурнае значэньне гэтых выданьняў.

Першае пытаньне, на якое імкнулася даць адказ гісторыографія, гэта — пытаньне аб месцы і часе выданьняў Скарыны. У гэтых адносінах найболей сумненьняў выклікала пытаньне аб часе надрукаваньня «Апостала». Так, Бакмэйстэр адносіць выданьне «Апостала» ў Вільні да 1517 году.[7]. Аляксееў зусім правільна ўстанавіў дату выхаду «Апостала» ў 1525 годзе. Даброўскі таксама азначае дату выданьня «Апостала» 1525 годам[8]. Гэткім-жа чынам і Сопікаў прымае за дату выданьня «Апостала» 1525 год[9]. Аднак, Ліндэ бароніць дату 1522 году[10], хаця Bandtkie, які пісаў перад ім, у сваёй «Гісторыі кракаўскіх друкарань» зусім дакладна адзначае год выхаду «Апостала» — 1525 год[11]. Польскі дасьледчык Лелевэль з гэтай прычыны адзначае, што дзякуючы памылковаму паказаньню Ліндэ аб выхадзе «Апостала» ў 1522 годзе, тады як дата 1525 году азначана дакладна, магчыма скласьці зусім нявернае прадстаўленьне аб тым, нібыта «Апостал» быў надрукаваны Скарынай у Вільні два разы[12]. Аднак, гэтыя меркаваньні

  1. Linde. O literaturze Rossijskiej. Pamietnik Warszawski, 1815—1816 г. Стар. 277—279. Lelewel. Bibljograficznych ksiąg dwoje. Wilno, 1823. I. Стар. 52-55. Wisznjewski. Historia literatury polskiej. T. VIII. Krakow, 1851. Krasiewski. Wilno, t. IV. Wilno. 1842. Стар. 115.
  2. Белорусс. Судьбы русского языка в костелах Севео-Западного края. «Русский Вестник» 1868 г. т. 78.
  3. Ар. Филарет. Обзор русской духовной литературы. СПБ. 1856.
  4. Митр. Макарий. История Русской церкви. Т. IX. СПБ. 1879.
  5. А. Петрушевич. Ф. Скорина, издатель в Празе Чешской в 1517, 1518 и 1519 г. «Слово». 1875.
  6. И. Каратаев. Описание славяно-русских книг. СПБ 1883. Сборник Отд. Рус. языка и слов. Академии Наук, т. XXXIV, № 2, № 13, стар. 28-43, № 14, стар. 43-44, № 18, стар. 57-59, № 19, стар. 59-67.
  7. Бакмейстер. Op. cit. (1779), стар. 73.
  8. Владимиров. Op. cit., стар. VII.
  9. Сопиков. Op. cit., стар. 275.
  10. Linde. Op. cit., стар. 295.
  11. Bandtkie. Historya drukarań Krakówskich. 1815. Стар. 124—125.
  12. Lelewel. Op. cit., стар. 53.