Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рожную Книжицу“, якая яму была знаёма пад загалоўкам «Акафистник» альбо «Каноник». Запраўны загаловак другой, надрукаванай ў Вільні кнігі Сопікаву быў невядомы. Сопікаў не абмяжоўваўс адным толькі апісаньнем скарынінскіх кніг. Разумеючы ўсю культурную важнасьць гэтых выданьняў, Сопікаў імкнуўся паставіць скарынінскае пытаньне ўва ўсёй яго шырыні і даць на ўсе закранутыя ім пытаньні, паколькі магчыма, адказы. Усе дасьледчыкі, якія пазьней пісалі аб Скарыне, шырака карысталіся данымі папярэдняе літаратуры і, звычайна, нічога новага ад сябе ня ўносілі, а часта толькі заблытвалі пытаньне. Аднак, у сярэдзіне 40-х гадоў М. П. Пагодзіну ўдалася знайсьці ненадрукаваны пераклад Скарыны — кнігі Прарокаў, якія першы адзначыў ужо архібіскуп Філарэт[1].

Некалькі пазьней львоўскаму вучонаму Галавацкаму[2] ўдалася знайсьці ў бібліотэцы Львоўскага Сьвятаануфрыеўскага манастыра сьпіс рукапіснае бібліі, у якім апроч кніг, надрукаваных Скарынай, знаходзіліся таксама і сьпісы кніг, якія выданы ім ня былі. Галавацкі ня ведаў аб існаваньні рукапісу Пагодзіна і, на падставе дзьвёх кніг Параліпомэнон, якія знайшліся ў бібліотэцы вышэйпамянёнага манастыра, ён выказаў думку аб тым, што Скарына пераклаў усю Біблію, хаця і не пасьпеў усю надрукаваць. Галавацкі меў-бы ўпоўне належную падставу гэта зацьвярджаць, калі-б ен ведаў аб рукапісу Пагодзіна, які зьяўляўся натуральным дапаўненьнем Львоўскага рукапісу[3]. У кожным разе, Галавацкі першы выказаў прыпушчэньне, што Скарына пераклаў усю Біблію. Гэтая думка пазьней атрымала навуковае пагрунтаваньне ў працы Ўладзімерава[4]. Зусім выключнай знаходкай, якая ўносіла новы момант у вывучэньне выдавецкае дзейнасьці Скарыны, зьяўляецца знаходка праскага «Псалтыру» 1517 году, які купіў аматар старадрукаваных кніг Хлудаў на Ніжагародзкім кірмашы. Гэта дало магчымасьць Віктараву ізноў вярнуцца да скарынінскага пытаньня іна падставе «Псалтыру» вырашыць некаторыя проблемы, зьвязаныя з дзейнасьцю Скарыны, крыху інакш у параўнаньні да ранейшых дасьледчыкаў[5].

Калі частка дасьледчыкаў і бібліографаў цікавілася пытаньнямі, зьвязанымі з выданьнем Скарынаю кніг, і займалася азначэньнем як ліку яго выданьняў, так і месца іхняга выхаду, дык адначасна пачалі зьяўляцца паасобныя заметкі і артыкулы аб самім Скарыне, у якіх на падставе сабранага дасьледчыкамі матар’ялу, а таксама і розных іншых, часта вельмі суб’ектыўных даных, вучоныя імкнуліся скласьці пэўнае прадстаўленьне аб жыцьці і дзейнасьці Скарыны. У літаратуры было пастаўлена пытаньне аб нацыянальным пахаджэньні Скарыны, аб яго рэлігійным вызнаньні, шырака разглядаецца пытаньне аб тых агульных мотывах і меркаваньнях, якія ўплывалі на дзейнсьць Скарыны. Трэба адзначыць і тое, што многія з аўтараў, якія імкнуліся пранікнуць у таямніцу скарынінскага жыцьця і дзейнасьці, часта выказвалі фантастычныя думкі, ня маючы ніякіх падстаў і кіруючыся выключна суб’ектыўнымі меркаваньнямі. Гэта суб’ектывізм асабліва

  1. Ар. Филарет. Обзор русской духовной литературы. СПБ. 1856 (Уч. Записки II Отд. Академии Наук).
  2. Головацкий Я. Несколько слов о библии Скорины и о рукописной русской библии из XVI стол., обретающейся в библиотеке монастыря Св. Онуфрия в г. Львове (Науковый Сборник, 1865, во Львове, стар. 225—257).
  3. Владимиров. Доктор Ф. Скорина. Стар. 221—222.
  4. Ibidem, стар. 218.
  5. Викторов. А. Е. Замечательное открытие в древне-руском книжном мире. Беседы в Обществе любителей Российской словесности. М. 1867. В. I/ Cnfh/ 1-27/