Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

належыць да эпохі Скарыны і яго выданьняў. Аўтар адзначае, усьлед за Ўллдзімеравым, што скарынінскія выданьні ў друкарскіх адносінах зрабілі ўплыў і на Захад, на выданьні Прымуса Трубэра ў Тубінгене ў Нямеччыне[1].

Украінскія ўрачыстасьці, зразумела, выклікалі таксама вялікі водгук і ў закардоннай Украіне, Галіцыі, у яе цэнтры — Львове, дзе нарадзілася украінскае кнігадрукаваньне. Так, Украінскаму Навуковаму Таварыству імя Шаўчэнкі ўдалася выдаць вельмі каштоўную кнігу профэсара І. Огіенка, якая спэцыяльна прысьвечана украінскаму друкарству. У гэтай вельмі каштоўнай па матар‘яле і бібліографіі кнізе адведзена значнае месца Скарыне. Даючы вядомыя жыцьцяпісныя весткі, Огіенка адзначае, што паміж Кракавам і Падуяй прапіло шэсьць год, на працягу якіх Скарына вывучаў мэдыцыну і багаслоўе, але ў якіх унівэрсытэтах — гэта застаецца невядомым. Той факт, што Скарына, зьявіўшыся ў Падую, меў вучоную ступень доктара eximiarum artium, пацьвярджае выказанае аўтарам меркаваньне. Огіенка ў гэтым пытаньні вельмі асьцярожны і ня пушчаецца з гэтага поваду ні ў якія разважаньні, што ня былі-б нагрунтаваны на фактах. Культурную працу Скарыны Огіенка тлумачыць жаданьнем даць народу кнігі сьвятога пісьма, якіх тады ня было наогул і якія мелі значэньне і для царквы, і для хатняга навучаньня. Гэтым тлумачыцца жаданьне Скарыны перакласьці цэлую біблію на тагочасную „рускую" мову; якая была супольнай і для украінцаў, і для беларусаў. Огіенка таксама адзначае спачуваньне да дзейнасьці Скарыны з боку мяшчан. Огіенка падкрэсьлівае, што скарынінскія выданьні стаялі ня ніжэй за найлепшыя тагочасныя выданьні — вэнэцыйскія і нюрэнбэрскія. З розных прычын Скарына не заснаваў сталага друкарства, але падставы для гэтага былі закладзены. Далейшае разьвіцьцё друкарскае справы ў Маскве, у Львове і ў Астрозе адбывалася пад беспасрэдным уплывам Скарыны[2].

Гэты-ж самы дасьледчык прысьвяціў спэцыяльны нарыс Скарыне, зьмечшаны ў бэрлінскім часопісе „Літопісь". Для Огіенкі Юры Скарына — першы „рускі" гуманісты і друкар. Яго культурная праца зрабіла цэлую эпоху. Сучасьнікі не маглі яе ні зразумець, ні ацаніць. Дзякуючы гэтаму, найболей асьвечаны чалавек XVI сталецьця, найслаўнейшы „рускі" дзеяч на цэлыя два сталецьці, Скарына, памёр неацэнены і ў вялікай беднасьці. Даючы жыцьцяпісныя і іншыя весткі аб жыцьці і дзейнасьці Скарыны, Огіенка заўсёды стаіць на грунце фактычнага матар'ялу, які ён знаходзіў і ў Уладзімерава, і ў Шляпкіна, і ў Сабалеўскага. Огіенка вельмі асьцярожна кажа аб пахаджэньні Скарыны. Ён толькі абмяжоўваецца паказаньнем, што Скарына, паходзіць з мяшчанска-купецкае сям'і, але не спрабуе аднесьці яе да заможных альбо да сярэдня-заможных. Огіенку цікавіць таксама пытаньне, чаму Скарына пакінуў Прагу і прыехаў у Вільню. На гэта Огіенка дакладнага і яснага адказу не дае і тлумачыць гэта магчымасьцю якіх-небудзь нападаў з боку каталікоў. Огіенка ня цікавіцца пустым пытаньнем, калі памёр Скарына, бо для гэтага дасьледчыкі ня маюць ніякіх даных. Огіенка лічыць, што Скарына пераклаў свае біблейныя кнігі на тую „рускую" мову, якая тады была, літаратурнай у „Літоўска-Украінскай дзяржаве". Гэтая мова ў грунце была царкоўна-славянская, але з значнай прымешкай жывое народнае „рускае" мовы. Скарына быў патрыотам, кахаў свой народ, сваю родную мову. Скарына быў пер-

  1. Бібліологичні Вісти. 350 років Украінського друку (1574-1924). Киів, 1924. Стар. 22-24
  2. Пр. Огіенко Ів. Історія Украінського друкарства. Т. І. Львів. 1925. Стар. 15-18