Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сярод прац украінскіх дасьледчыкаў, якія закраналі жыцьцё і дзейнасьць Скарыны, зварочваюць на сябе ўвагу, перш за ўсё, працы акадэміка М. С. Грушэўскага. Зразумела, Скарына ня цікавіць аўтара сам па сабе, але толькі з прычыны сувязі дзейнасьці першага беларускага друкара з культурным разьвіцьцём Украіны. М. С. Грушэўскі, зразумела, правы, калі дзейнасьць Скарыны разглядае як вынік самастойнага беларускага культурнага разьвіцьця, а не як вынік уплыву заходня-протэстанцкіх плыняй. М. С. Грушэўскі адзначае, што на Беларусі і на Украіне ўжо ў XV і ў пачатку XVI сталецьця, задоўга да зьяўленьня рэфармацыйнага руху, пачалі зьяўляцца пераклады розных царкоўных кніг на народную мову, усьлед за якімі зьявіўся пераклад сьвятога пісьма полацкім мешчанінам Ф. Скарынай, выхаванцам раней Кракаўскага, а потым Падуанскага Унівэрсытэтаў. Скарына пачаў сваю перакладчую працу незалежна ад якіх-колечы рэформацыйных ідэй. М. С. Грушэўскі, ацэньваючы праскую і віленскую дзейнасьць Скарыны, лічыць, што плян выданьня поўнае бібліі, калі судзіць па тым, што да нас дайшло, ня быў выкананы, хаця ў аднэй з сваіх прадмоў Скарына гаварыў пра ўсю біблію, якую ён хацеў даць у рукі чытачу. Грушэўскі адзначае поўную адсутнасьць сувязі справы Скарыны з якой-небудзь рэлігійнай доктрынай. Ні ў праскіх, ні ў віленскіх выданьнях няма адносна гэтага ніякіх паказаньняў. На думку Грушэўскага, Скарына, відавочна, быў праваслаўным і трымаўся свае веры, а сваю дзейнасьць ён тлумачыў толькі мотывамі нацыянальнага і культурнага характару. Гэтым тлумачыцца, чаму Скарына „для посполитого понимания" пераклаў біблію на мову, блізкую да народнае. Той факт, што Скарыне ў яго працы дапамагалі Багдан Онькаў, а ў Вільні Якуб Бабіч, можа служыць адбіткам тэй культурнай абстаноўкі, у якой разьвіваліся новыя ідэі і культурныя інтарэсы, і якая характарызуе мяшчанства буйных беларускіх местаў. На думку Грушэўскага, мы ня ведаем, як пашыраліся кнігі Скарыны, але даныя пазьнейшых часоў і той уплыў, які Скарына зрабіў на розных перапішчыкаў і пераймальнікаў, паказвае пэўны ўплыў Скарыны на шырокія колы як беларускага, так і украінскага грамадзянства[1].

Сьвяткаваньне 350-лецьця кнігадруку на Украіне выклікала зьяўленьне цікавага выданьня, спэцыяльна прысьвечанага поўнаму агляду украінскага кнігадруку, пачынаючы ад XV сталецьця. У гэтым выданьні зьмешчаны невялічкі артыкул Паўла Папова аб пачатку беларускага кнігадруку. У гэтым артыкуле зроблены кароткі нарыс друкарскае дзейнасьці Скарасны і характарыстыка скарынінскіх кніг з пункту пагляду тэхнікі кнігадрукаваньня. Ува ўсіх гэтых пытаньнях аўтар стаіць на грунце тых матар'ялаў, якія былі выкарыстаны Уладзімеравым і якія былі апублікаваны таксама і пасьля яго. Аўтар адзначае, што, хаця дзейнасьць Скарыны тэрыторыяльна належыць болей да Беларусі, але яна мела вялізнае значэньне і для сумежнай і злучанай з ёю Украіны. Аўтар лічыць, што кнігі Скарыны вельмі пашыраліся на Украіне, прызвычайвалі насельніцтва да друкаваных выданьняў і падрыхтоўвалі блізкае ў будучыні разьвіцьцё ўласнага украінскага кнігадруку. Аўтар констатуе, што кнігі Скарыны чыталі на Украіне вельмі старанна цэлыя пакаленьні. Скарынінскія выданьні былі вядомы украінскаму пісьменьніку канца XVI і пачатку XVII сталецьця Івану Вішэнскаму. Скарынінскія выданьні часта перапісваліся на Украіне. Самая тэрмінолёгія друкаваных кніг, якія даўней на Украіне называліся „бітымі",

  1. М. Грушевський. Культурно-національний рух на Украіні і в XVI—XVII віці. Киів—Львів. 1912. Стар. 50—154.