Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юбілейнае пахаджэньне мае і артыкул проф. М. М. Піотуховіча „Францішак Скарына і яго літаратурная дзейнасьць". Артыкул напісаны на падставе знаёмства з усёю літаратурай аб Скарыне і вельмі добрага вывучэньня ўсіх выданьняў Скарыны. Вельмі цікавы тыя паказаньні аўтара, якія датычаць Падуанскага Унівэрсытэту. Рэч у тым, што ў той год, калі Скарына атрымаў ступень доктара лекарскіх навук у Падуанскім Унівэрсытэце, самы Унівэрсытэт быў зачынены. Значыцца, Скарына павінен быў недзе атрымаць мэдычную адукацыю, але ў якім уласна месьце — застаецца невядомым. Характарызуючы Скарыну як прадстаўніка гуманістычнага руху і знаходзячы ў сьветапаглядзе Скарыны шмат сярэднявечнага, Піотуховіч, аднак, паказвае і на шэраг новых ідэй, якія знаходзіліся ў рэзкай супярэчнасьці з старым сярэднявечным сьветаразуменьнем. Сваімі ідэямі і дзейнасьцю Скарына належыць да эпохі адраджэньня. Індывідуалізм, нацыоналізм і натуралізм, імкненьне пазнаць прыроду, ёсьць тры асноўныя рысы гуманізму. Гэтыя рысы ўласьцівы і Скарыне. Недарэмна ён пакінуў схолястычны Кракаўскі Унівэрсытэт і накіраваўся ў Італію, краіну новае філёзофска-натуральнае думкі, новых літаратурных плыняй. Зусім правы Піотуховіч у сваім вывадзе, што на асобе Скарыны ляжаць „густыя цені сярэднявечча, але адначасна мрок гэтых ценяй праразаюць сьветлыя блікі жыцьцярадаснага рэнэсансу" [1].

Нарэшце, сьвяткаваньне на Беларусі 400-лецьця ад дня выхаду скарынінскага „Апостала", выклікала зьяўленьне невялічкага жыцьцяпісу Скарыны, аўтарам якога зьяўляецца Н. Бываеўскі. Гэты невялічкі жыцьцяпіс грунтуецца на ўсіх вядомых нам матар’ялах аб Скарыне. Аднак, у артыкуле ёсьць зацьвярджэньні, з якімі цяжка згадзіцца. Так, адкуль аўтар ведае, што, калі ў Вільні быў бацька Скарыны, дык было вырашана пытаньне аб далейшай адукацыі маладога Францішка. Трэба аднесьці таксама да непагрунтаваных гіпотэз зацьвярджэньне аўтара аб тым, што Скарына быў гасьцём М. Лютэра і Мэлянхтона, калі яны распачалі барацьбу з каталіцкаю царквою. Здаецца таксама, што гіпотэза Шчакаціхіна аб часе нараджэньня Скарыны, пры ўсёй сваёй дасьціпнасьці, застаецца толькі гіпотэзай[2].

400-лецьце беларускага .друку выклікала шэраг водгукаў за кардонам у Беларускіх землях. І польскія, і беларускія дасьледчыкі прысьвецілі гэтаму важнейшаму факту ў гісторыі беларускае культуры паасобныя працы і артыкулы. Так, Абрамовіч надрукаваў спэцыяльнае дасьледваньне аб 400-лецьці друкарства ў Вільні. У гэтай працы адведзена значнае месца і Ф. Скарыне, як першаму віленскаму друкару. Аўтар выкладае жыцьцяпісныя даныя на падставе кнігі Уладзімерава і матар'ялаў Шляпкіна, Новыя даныя Мілавідава засталіся аўтару невядомымі. Наогул, ува ўсіх ^сваіх разважаньнях адносна выданьняў Скарына Абрамовіч Ідзе за Уладзшеравым і яго вывадамі. Разьдзел аб Скарыне ў працы Абрамовіча невялічкі, але адначасна ён вельмі выразна сумуе ўсё, што было зроблена ў навуцы адносна вывучэньня Скарыны [3].

На юбілей Скарыны адгукнуўся ў Вільні і А. Станкевіч. Невялічкая памерам праца А. Станкевіча ёсьць вельмі ўдалая спроба навукова-популярнае характарыстыкі дзейнасьці першага беларускага

  1. М. М. Піотуховіч. Ф. Скарына і яго літаратурная дзейнасьць „Асьвета" № 7, 1925 г.
  2. „Наш Край". Менск, 1926, І, Стар. 5—7.
  3. L. Abramowicz. Cztery wieki drukarstwa w Wilnie (1525-1925). Wilno, 1925. Стар. 150. Стар. 14-18