Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

просьбай усяляк дапамагаць вучонаму доктару ў часе падарожы. Трэці докумэнт, ад 18 мая 1530 году, ліст таго-ж караля да віленскага сэнату адносна Францішка Скарыны, які едзе назад у Вільню з прычыны сямейных акалічнасьцяй. Альбрэхт просіць аднесьціся да Скарыны і яго сям'і справядліва і, калі што-колечы з яго маёмасьці захоплена, дык вярнуць яму. Чацьверты докумэнт, ад 16 мая 1530 году, ёсьць скарга таму-ж ваяводзе Гаштольду на Францішка Скарыну за тое, што апошні вывез з сабою нейкага яўрэя, які быў пры каралі доктарам і друкаром, чым зрабіў вялікую шкоду.

Выдавец докумэнтаў А. Мілавідаў зусім правільна адзначыў значэньне іх для жыцьцяпісу Скарына. Яны даюць некаторыя новыя даныя адносна жыцьця Скарыны за кардонам у 1530 годзе. Надрукаваныя Ўладзімеравым докумэнты паказваюць на адсутнасьць Скарыны ў Вільні ў 1530 годзе. Да публікацыі А. Мілавідавым сваіх докумэнтаў, знойдзеных у Кёнігсбэрскім архіве, нічога ня было вядома аб зносінах Скарыны з Прусіяй. Ад‘езд у Прусію Мілавідаў ставіць у сувязь з вялікім віленскім пажарам, які зьнішчыў 3/4 Вільні. Відавочна, Скарына знаходзіўся ў вельмі цяжкіх абставінах, што і прымусіла яго паехаць да прускага караля. Так паступова новыя докумэнты павялічваюць нашыя малыя веды аб жыцьці і дзейнасьці Скарыны[1].

IV.

Усе тыя, хто займаліся гісторыяй Беларусі ці гісторыяй Украіны альбо цікавіліся беларускімі і украінскімі літаратурнымі плынямі, адводзілі ў сваіх кнігах і артыкулах віднае месца Скарыне. З ліку гэтых дасьледчыкаў на першым месцы трэба паставіць акадэміка Е. Ф. Карскага. Ужо ў 1886 годзе ў сваёй працы „Обзор звуков и форм белорусской речи“ Карскі падышоў да Скарыны. Вывучаны ім рукапіс Віленскае Публічнае Бібліотэкі Карскі прылічыў да перакладаў Скарыны[2]. Аднак, супроць гэтага зацьвярджэньня Ўладзімераў выказаў некаторыя ўвагі. Уладзімераў, наадварот, думаў, што ўвесь рукапіс, за выключэньнем псалтыру, ёсьць пераклад з яўрэйскага тэксту[3]. У сваёй новай працы Карскі прымушаны быў прызнаць памылковасьць свае думкі і павінен быў згодзіцца з тым, што віленскі рукапіс — яўрэйскага пахаджэньня. На думку Карскага, рукапіс „належыць да нейкага вучонага яўрэя, пахаджэньнем з Заходняй Русі, што, зразумела, адбілася на будове і складзе мовы" [4] Карскі ў першым томе свайго твору „Белорусы" прызнаў працу Уладзімерава аб Скарыне „замечательным трудом, в котором дается материал двоякого рода: историко-литературный и лингвистический". Карскі адзначае багацьце апошняга, дзе ёсьць мноства даных для дасьледваньня „заходня-рускіх" гаворак і суджэньня аб іхніх асаблівасьцях[5]. У 1918 годзе Карскі надрукаваў вельмі каштоўную працу „Доктар Фракциск Скорина", якая прызначалася да дня 400-лецьця выхаду праскага „Псалтыру".

  1. Миловидов А. Новые документы, относящиеся к биографии Франциска Скорины, «Известия Отделения Русского Языка и Словесности». 1917, т. XXII, книжка 2-я, Петроград, 1918, стар. 220-226. Ітж іншым, проф. Піотуховіч зазначае, што публікуючы докумэнты, Мілавідаў ня зусім правільна перадаў сэнс першага з іх, дзе кароль Альбрэхт фактычна ня просіць Гаштольда адпусьціць да яго Скарыну, але толькі паведамляе аб перасяленьні яго ў Кёнігсбэрг. Гл. У гэтым сборніку, стар. 169
  2. Карский Е.Ф. Обзор звуков и форм белорусской речи. М. 1886. Стар. 161
  3. Владимиров П.В. Доктор Ф. Скорина. Стар. 239
  4. Карский Е.Ф. К истории звуков и форм белорусской речи. Варшава. 1893
  5. Карский Е.Ф. «Белорусы». Т. І. 1904. Стар. 416