Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рускіх людзей” . Наогул, заметка Ўладзімерава аб Скарыне досыць заблытана і робіць дзіўнае ўражаньне[1].

Ужо Уладзімераў у сваім дасьледваньні выказаў прыпушчэньне аб тым, што Скарына атрымаў ступень „доктора в лекарстве" дзе-небудзь, як і іншыя выхаванцы Кракаўскага Унівэрсытэту, па-за Кракавам, у Нямеччыне, Італіі, альбо ў Празе. Але Ўладзімераў ня меў ніякіх конкрэтных даных, каб давесьці сваю думку. У 1891 годзе Віндакевіч у сваім артыкуле „Materyial do history Polakow w Padwie” памянуў імя Скарыны. Профэсар Бэрлінскага Унівэрсытэту А. А. Брыкнэр паведаміў аб гэтым артыкуле І. Шляпкіна; апошні ў часе свайго мяшканьня ў Падуі зрабіў належныя дагледзіны ў унівэрсытэцкім архіве і знайшоў там тры вельмі каштоўныя докумэнты ў лацінскай мове, якія мелі адносіны да Скарыны. Гэтыя докумэнты пацьвердзілі раней выказанае прыпушчэньне Уладзімерава аб атрыманьні Скарынай ступені „в лекарских науках доктора" за кардонам.

Докумэнты І. Шляпкіна запаўняюць важны прабел у жыцьцяпісе Скарыны. Першы з докумэнтаў паказвае, што ў пятніцу 5 лістапада 1512 году ў звычайным пасяджэньні мэдычнае калегіі Унівэрсытэту пад старшынствам віцэ-прыора Мусаці, апошні вытлумачыў прычыну скліку калегіі наступным чынам: нехта, вельмі вучоны, але бедны юнак, doctor artium, які з далёкіх краін прышоў сюды, просіць даць яму магчымасьць набыць ступень доктара мэдыцыны бясплатна (de gratia speciali ac amore Dei per hoc sacrum collegiums in medicinis). Прыор назваў імя гэтага юнака — Францішак, сын памёршага Лукаша, Скарына, родам з Полацку, рускі (quidem iuvenis et doctor praefatus nominator dominus Franciscus quondam D. Lucae Scorina de Poloczko Ruthenus). Пасьля гэтага быў уведзены сам прасіцель, які прасіў „humiliter et reverenter" (пакорна і пачціва) даць яму магчымасьць трымаць экзамен на ступень доктара мэдыцыны. Пытаньне было разьвязана галасаваньнем на карысьць Скарыны. Другі дакумэнт дае весткі аб папярэдніх выпытах. Яны адбыліся ў суботу ў лістападзе таго-ж самага году ў царкве сьвятога Урбана. Папярэднія выпыты скончыліся для Скарыны добра. Ён быў дапушчаны да прыватных выпытаў па мэдыцыне. Трэці докумэнт паведамляе аб дэталях экзамену, які быў зроблены 9 лістапада ў біскупскім палацы, — экзамену ў прысутнасьці ўсяе мэдычнае калегіі і біскупа вікарыя Паўла Забарэльлі. Экзамен прайшоў для Скарыны добра. Скарына аднагалосна абвешчаны быў доктарам мэдыцыны і быў узьведзены ў гэтую годнасьць доктарам Бартолёмэем Барызонам.

Знаходка Шляпкіна ня толькі ўстанавіла вельмі важны факт у жыцьцяпісе Скарыны, але, як зусім справядліва заўважыў Шляпкін, дазваляе скласьці ўяўленьне аб прыблізных гадох Скарыны і аб імені яго бацькі. Гэтыя пытаньні высунуты былі ўпяршышо Уладзімеравым[2].

Ня меней каштоўнымі зьяўляюцца апублікаваныя А. Мілавідавым новыя докумэнты, якія адносяцца да жыцьцяпісу Скарыны. Гэтыя докумэнты знойдзены ў Кёнігсбэрскім архіве ў ліку чатырох: тры поўныя і адзін адрывак. Першы з іх, ад 16 мая 1530 году, ёсьць ліст першага прускага караля Альбрэхта Старэйшага да віленскага ваяводы Гаштольда, які займаў пасаду ваяводы з 1522 да 1539 году. Прускі кароль просіць ваяводу адпусьціць да яго Скарыну. Другі докумэнт, ад 16 мая 1530 году, гэта—пашпарт, выдадзены тым-жа каралём Ф. Скарыне для бесьперашкоднага праезду ў Кёнігсбэрг, з загадам і

  1. Энциклопедический словарь Брокгауза и Эфрона, т. ХХХ, стар. 228-229
  2. «Журнал Министерства Народного Просвещения», 1892, IV, стар. 382-385