Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маты 1553 году, у якой прадстаўнікі полацкага мяшчанства Есько Скарына і Гаўрыла Алелькавіч, пасланыя ў Рыгу для перамаўленьняў, названы „Братьей посполитой". У вадказ на ўвагу рэцэнзэнта „Kwartalnika historycznego" Уладзімераў адзначае, што слова „Россия“ ўжывалася ўжо ў XIV сталецьці. Так, у 1387 годзе мітрапаліт Кіпрыян названы мітрапалітам Кіеўскім і „России”. У 1593 годзе браты Мамонічы надрукавалі псалтыр „для православного народа, закона греческого, языка славянского или российского".

Пасьля выпуску свайго даеьледваньня Уладзімераў меў магчымасьць пабываць у Варшаве і азнаёміцца з рукапісам, які знаходзіўся ў бібліотэцы Красінскіх і з якім дагэтуль дасьледчык ня быў знаёмы. Гэты рукапіс быў напісаны „повелением Луки, с неславного града Тарнополя”. Уладзімераў надае гэтаму рукапісу вялізарнае значэньне, бо ён можа служыць пацьвярджэньнем раней выказанае ім думкі аб тым, што Скарына пераклаў усе кнігі новага і старога закону. Рукапіс бібліотэкі Красінскіх падобны да рукапісаў львоўскага і пецярбурскага—Галавецкага і Пагодзіна. Ён зьмяшчае ў сабе паасобныя кнігі старога закону, якіх няма ў львоўскім і пецярбурскім рукапісах. Самая тэрмінолёгія, — „порядок книг старого закона и порядок книг нового закона” — скарынінскія. Імя Скарыны ў сьпісу Лукі нідзе не названа. Але што ў аснове сьпісу Лукі ляжалі скарынінскія сьпісы,— гэта не выклікае з боку Уладзімерава ніякіх сумненьняў. Нарэшце, тыя некалькі слоў аб Скарыне, як друкару, якія Уладзімераў прысьвяціў апошняму у сваім артыкуле „О начале славянского и русского книгопечатания в XV—XVI в. в.", не дадаюць нічога новага да таго, што сам Уладзімераў раней гаварыў аб гэтым. Зразумела, ён узяў пад увагу матар'ялы, апублікаваныя Шляпкіным[1]

Праз 12 год пасьля выхаду свайго дасьледваньня аб Скарыне Ўладзімераў надрукаваў невялічкі жыцьцяпісны нарыс Скарыны для слоўніку Брокгаўза і Эфрона. Жыцьцяпісная заметка Уладзімерава аднаўляе асноўныя вывады, да якіх аўтар прышоў у сваім дасьледваньні аб Скарыне, але з пэўнымі адхіленьнямі ад раней выказаных думак. Так, Уладзімераў прадаўжае называць Скарыну „русским" і мову яго „русской". Гэтае зацьвярджэньне Уладзімерава знаходзіцца ў супярэчнасьці з яго вывадам аб тым, што „перакладам біблейных кніг з царкоўна-славянскага і лацінскага тэкстаў Скарына заклаў падваліны літаратурнай мовы Паўднёва-Заходняе Русі. Форма мовы яго — мяшаная, неапрацаваная, але ў ёй выяўляюцца элемэнты беларускай гутаркі". У сваёй заметцы Уладзімераў адмаўляецца ад раней выказанае ім думкі як быццам Скарына нарадзіўся ў багатай купецкай сям’і. Уладзімераў толькі ўстанаўляе факт пахаджэньня яго з купецкае сям‘і ў Полацку. У сваім дасьледваньні Уладзімераў не закранаў пытаньне аб тым, чаму ў першага беларускага друкара было падвойнае імя. У заметцы Уладзімераў знаходзіць магчымым зацьвярджаць, што Скарына атрымаў імя Францішак, мусіць быць, у Кракаўскім Унівэрсытэце. Аўтар зацьвярджае, што Скарына вучыўся далей у Болёньні і зусім маўчыць аб матар'ялах Шляпкіна, якія вызначаюць, што Скарына атрымаў ступень доктара мэдыцыны ў Падуі, Дзіўна таксама чытаць рашучае зацьвярджэньне аўтара аб тым, што ў Нямеччыне хадзілі апавяданьні аб адносінах Скарыны да Лютэра. Чаму аўтар паўтарае легенду, якую ён сам скасаваў? Нарэшце, насупроць Будзіловічу Уладзімераў, знайшоў магчымым усё-ткі зацьвярджаць, што ўсе выданьні Скарыны прызначаліся для „праваслаўных

  1. «Чтения в Обществе Нестора Летописца», 1894, VIII. Стар. 15-17