Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гоўвае болей уважлівага разгляду ў даведваньні. Апроч таго, Будзіловіч вінаваціць Уладзімерава ў няпоўнай распрацоўцы сынтаксу Скарыны, у нязначнасьці слоўніку, а таксама ў тым, што аўтар пакінуў нявырашаным пытаньне, ці была мова Скарыны запраўды жывою (моваю) ці штучным жаргонам, які ўтварыўся пад пяром Скарыны з эклектычнага злучэньня стыхій — заходня-рускай, царкоўна-славянскай, чэскай і польскай. Нарэшце, выказваючы шэраг сваіх лінгвістычных меркаваньняў, Будзіловіч адзначае стылістычныя недакладнасьці Ўладзімерава. Рэцэнзэнт супроць тэрміну „белорусский язык". Ён уважае за лепшае „дыялект". Затое нельга не згадзіцца з Будзіловічам, што тэрмін „Юго-Западная Русь” у дапасаваньні да Вільні і Полацку зусім неадпаведны.

Будзіловіч, адзначаючы сувязь выказаных Уладзімеравым думак з думкамі яго папярэднікаў, а таксама і тое, што некаторыя пагляды аўтара патрабуюць яшчэ далейшай распрацоўкі і могуць бадай быць зьнішчаны, усё-ткі лічыць заслугай аўтара тое, што ён моцна штурхануў іх наперад і прыблізіў да разьвязаньня. Будзіловіч лічыць вялікаю заслугай Уладзімерава бездакорную распрацоўку бібліяграфічнае часткі працы, якая надоўга застанецца ўзорам монографій гэтага роду.

Можна падвесьці падрахунак усім крытычным разглядам працы Уладзімерава. Чыста навуковы характар маюць толькі рэцэнзіі Сабалеўскага, Мурко, Доўнар-Запольскага і Будзіловіча. Калі рэцэнзіі першых двох маюць філёлёгічны характар, дык апошнія два рэцэнзэнты падышлі да ацэнкі працы з вельмі шырокіх пунктаў погляду. У гэтых адносінах цікава рэцэнзія Доўнар-Запольскага, у якой аўтар імкнецца адзначыць тое месца, якое займаў Скарына ў гісторыі беларускага народу. Праўда, пытаньне, пастаўленае Доўнар-Запольскім, не атрымала адпаведнага поўнага адказу, але яно захавала ўсю сваю актуальнасьць.

Уладзімераў адгукнуўся толькі ў 1894 годзе на некаторыя рэцэнзіі на сваё дасьледваньне аб Скарыне.[1] Ён лічыў патрэбным не зварочваць увагі на рэцэнзіі, зьмешчаныя ў „Славянском Вестнике", і ў „Kwartalniku historycznym", як асабліва прадузятыя. Найболей зьвярнуў увагу Ўладзімераў на рэцэнзію Сабалеўскага. Уладзімераў ня можа згадзіцца з думкаю Сабалеўскага аб тым, што, апроч псалтыру і парамейніку, Скарына ня быў знаёмы ні з якімі іншымі царкоўна-славянскімі тэкстамі. Уладзімераў думае, што, апроч парамейніку, Скарына меў таксама дзесяціслоў пачатку XVI сталецьця. Парамейнік зьмяшчаў у сабе толькі абраныя разьдзелы з кніг старога закону, тады як дзесяціслоў быў няпоўным сьпіскам бібліі пачатку XVI сталецьця. Таксама Уладзімераў лічыў непатрэбным параўнаньне бібліі каралевы Зоф‘і з тэкстамі Скарыны, бо абодва тэксты бібліі маюць сваёй падставай чэскі тэкст бібліі. Уладзімераў нязгодзен таксама з увагай Сабалеўскага аб мове Скарыны. Сабалеўскі, па думцы Уладзімерава, дарэмна лічыць, што Скарына пераклаў біблію на славянскую мову. Мова Скарыны ў сваёй аснове, як думае Уладзімераў, ёсьць мова беларуская. Каб апраўдаць сваю думку, Уладзімераў адносіцца да вядомай працы Карскага „Очерки истории звуков и форм белорусской речи“. Адказваючы Будзіловічу, і каб падтрымаць сваю думку аб тым, што Скарынінскія выданьні прызначаліся для мяшчанства, Уладзімераў заўважыў, што скарынінскія словы „Братья посполитые" адносяцца да мяшчанства. Уладзімераў прыводзіць тэкст гра-

  1. «Чтения в Обществе Нестора Летописца», 1891, VIII, стар. 30-31