Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разаў, якія мелі для яго ў іншых выпадках значэньне аўтарытэту, напрыклад, у сваіх прадмовах і пасьляслоўях, А. Сьцяповіч таксама вінаваціць Уладзімерава ў тым, што ў аглядзе літаратуры ў яго няма паказаньняў на працы П. Строева і Пэрвольфа. Нарэшце, з працы Уладзімерава, па думцы Сьцяповіча, ня відаць, якая была мова Скарыны, бо аб гэтым нідзе ясна ня сказана. На думку рэцэнзэнта, было-б важна даведацца, у якіх выпадках карыстаўся Скарына словамі і выразамі чэскімі і царкоўна-славянскімі, і ці рабіў ён гэта сьвядома альбо несьвядома. Толькі тады магчыма было-б зрабіць зусім пэўны навочны вывад аб мове.

Праца Ўладзімерава зьвярнула на сябе ўвагу чэскае і польскае гістарычнае літаратуры. Чэскі рэцэнзэнт кнігі Ўладзімерава абмежаваўся толькі пераказам зьместу кнігі і адзначэньнем, што паасобныя пытаньні, закранутыя Уладзімерым, былі ўпершае пастаўлены Даброўскім, які на працягу ўсяго свайго жыцьця бязупынна цікавіўся Скарынай і яго дзейнасьцю. Рэцэнзэнт лічыць, што Скарына карыстаўся чэскай бібліяй і комэнтарыямі Лірана. Але ў перакладзе Скарыны нельга прыкмеціць якую-колечы крытыку[1]. Адгукнуўся на кнігу Ўладзімерава і рэцэнзэнт Львоўскага часопісу „ Kwartalnik historyczny". Уладзімераў лічыць гэтую рэцэнзію тэндэнцыйнай. На жаль, мы ня мелі часопісу за адпаведны год і не маглі пазнаёміцца з думкамі рэцэнзэнта,

Уладзімераў прадставіў сваё дасьледваньне ў Акадэмію Навук для атрыманьня прэміі імя гр. Уварава. Проф. Будзіловіч[2], згодна прапанове Акадэміі, напісаў водзыў аб дасьледваньні Ўладзімерава. Рэцэнзэнт наогул аднёсься вельмі спачувальна да працы Ўладзімерава. Ён знаходзіць, што „книга Владимирова заслуживает серьезного внимания, как первый опыт всестороннего изучения жизни и деятельности Скорины". Адозва Будзіловіча зусім не абвяргае тых вывадаў і нагляданьняў, да якіх прышоў у сваім даведваньні Ўладзімераў. Рэцэнзэнт абмяжоўваецца толькі паасобнымі дробнымі другараднага характару ўвагамі. Будзіловіч лічыць вялікай заслугай аўтара крытычны агляд усяе літаратуры аб Скарыне, чым ён даў чытачу лёгкую магчымасьць па кожным прыватным пытаньні аглядаць усю скупнасьць адказаў, зробленых у розныя часы, і гэткім чынам выдзеліць асабісты ўклад нашага аўтара ад навуковых вымыслаў ранейшых дасьледчыкаў. Будзіловіч лічыць характарыстыку стану грамадзянства „Заходняе Расіі" (Будзіловіч уводзіць гэты тэрмін замест тэрміну „Юго-Западная Русь") бледнай, якая мала чым адрозьніваецца ад таго, што было сказана аб гэтым у Салаўёва, Бестужава-Руміна, мітр. Макарыя, хаця і згаджаецца, што складаньне такога нарысу досыць цяжкое, як з прычыны малой распрацаванасьці ўнутранае гісторыі „Заходняе Расіі" тых часоў, так і з прычыны патрэбы вывучаць яе ў сувязі з тагачасным грамадзкім і літаратурным жыцьцём Польшчы, Чэхіі і нават Нямеччыны. Будзіловіч таксама адзначыў і тое, што зробленая аўтарам характарыстыка культурнага стану грамадзянства належыць да другой паловы XVI сталецьця, тады як Скарына жыў і працаваў у першай чвэрці сталецьця, і, значыцца, сучасная Скарыне эпоха аўтарам не закранута. Апроч таго, Будзіловіч уносіць некаторыя папраўкі ў зроблены аўтарам малюнак. Усьлед за Макарыем, рэцэнзэнт лічыў, што ў эпоху 1503—1555 гадоў праваслаўная царква знаходзілілася ў поўным спакоі, што да вуніі хілілася ня толькі адна вышэйшая цар-

  1. Casopis Musea Kralowstwi reskego, 1888, Rocnik XXII v Praze, стар. 495-498
  2. Будилович Л.С. Записки Имп. Академии Наук, т. 69, кн. І, 1892, стар. 22-38