Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У сваёй гісторыі этнографіі Пыпін ня раз зварочваўся да Скарыны, у дзейнасьці якога ён бачыў народнае супраціўленьне каталіцтву, уніцтву і езуітам. „Рускія” праваслаўныя атрымалі першы пераклад біблейных кніг толькі ад Скарыны. Трэба аднесьціся з вялікай доляй скептыцызму да ўваг Пыпіна. У пачатку XVI сталецьця на Беларусі ня было ні езуітаў, ні вуніі, ні націску каталіцтва, аб чым сьведчыць такі компэтэнтны гісторык царквы, як мітр. Макары.[1]

Анонімны рэцэнзэнт у „ Филологических Записках" не рабіў ніводнае крытычнае ўвагі адносна дасьледваньня Ўладзімерава. Азнаёміўшы коратка чытача з асноўнымі вывадамі Ўладзімерава, рэцэнзэнт прызнаў і вялізарнасьць працы, і надзвычайнае багацьце даных і каштоўныя вынікі. У працы Ўладзімерава, на думку рэцэнзэнта, асьветлена дзейнасьць мала вядомага дагэтуль і выдатнага літаратурнага дзеяча XVI сталецьця.[2]

Даў водзыў аб кнізе Ўладзімерава і нехта А. С., які зьмясьціў сваю рэцэнзію ў „Вестнике Славянства". Рэцэнзэнт застаўся нездаволены працай Ўладзімерава. Рэцэнзэнт лічыў, што, маючы на ўвазе існаваньне думак Галавацкага і Чыстовіча аб протэстанцтве Скарыны, мітрапаліта Макарыя аб яго каталіцтве і Віктарава — аб праваслаўі Скарыны, трэба было-б заняцца разборам усіх гэтых думак, чаго ў працы ня зроблена. Далей, аўтар адзначае, што зацьвярджэньне Ўладзімерава аб праваслаўным характары выданьняў Скарыны не адпавядае таму, што сказаў сам Уладзімераў аб Скарыне. Рэцэнзэнт таксама нездаволены і лінгвістычнымі нагляданьнямі аўтара. На думку рэцэнзэнта, з даследваньня Ўладзімерава ня відаць, да якой рускай гутаркі належыць мова Скарыны. Галавацкі і Бадзянскі лічылі яе штучнаю мовай, а Буслаеў — узорам беларускае гутаркі. Ня гледзячы на тое, што Ўладзімераў ня даў адказу на цікавыя для рэцэнзэнта пытаньні, апошні ўсё-ткі гатоў лічыць, што з гэтага дасьледваньня „можна чэрпаць матэр’ял". Наогул, усю гэтую рэцэнзію нельга лічыць об'ектыўнай. Апроч таго, з рэцэнзіі А. С. ня відаць, ці зразумеў сам рэцэнзэнт агульны характар дасьледваньня і ці здолеў ён разабрацца як у мэтодзе яго, так і ў высунутых аўтарам задачах і мэтах[3].

Кіеўскі вучоны Сьцяповіч у сваёй рэцэнзіі высака ставіць працу Ўладзімерава, якая, як і ранейшыя працы аўтара, будзе вельмі карыснаю для таго, хто „возьмецца ў будучым намаляваць ва ўсёй паўнаце і яскравасьці карціну руска-чэскіх літаратурных адносін XV-XVII сталецьцяў і зрабіць на падставе магчыма большага ліку даных грунтоўную ацэнку чэскага ўплыву на рускае пісьменства". А. С. Сьцяповіч, аддаючы належнае працы, Ўладзімерава, адзначае некаторыя спрэчныя палажэньні, высунутыя Ўладзімеравым. Так, рашучае зацьвярджэньне, што Скарына быў праваслаўным, выклікае пэўнае сумненьне, і довады Ўладзімерава мала пераконваюць. Дасьледчык мала спыніўся на гэтым пытаньні. Адкуль у Скарыны зьявілася каталіцкае імя Францішак, калі Скарына быў праваслаўны? — справядліва пытае рэцэнзэнт. Аднак, апошні і сам выказаў мала пагрунтаванае прыпушчэньне аб тым, што Скарына атрымаў ступень доктара ў лекарстве ў Празе. Адносна ўплыву чэскае бібліі на пераклад Скарыны з боку мовы А. Сьцяповіч заўважыў, што знаёмства з чэскаю мовай адбівалася ня толькі на тэксьце перакладу, над якім працаваў Скарына, але таксама і на мове такіх месц, дзе Скарына ня меў асаблівае патрэбы трымацца чэскіх вы-

  1. Пыпин А. История русской этнографии. Т. IV. стар. 12
  2. “Филологические записки", 1888, V.
  3. А. С. Рецензия на труд Владимирова. „Вестник Славянства", 1888, І.