Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з „заходня-рускіх” людзей, які зьвярнуў увагу на сумнае становішча сучасьнікаў і паклаў пасільную працу для падвышэньня іх разумовага і моральнага ўзроўню і для захаваньня іх нацыянальнасьці. Гэткім чынам, М. В. Доўнар-Запольскі, як і Ўладзімераў, тлумачыў дзейнасьць Скарыны грамадзка-культурнай і нацыянальна-рэлігійнай абстаноўкай таго часу.[1]

Другая частка артыкулу Доўнар-Залольскага была выкладам вывадаў Уладзімерава з паасобнымі аўтарскімі ўвагамі. Доўнар-Запольскі даў кароткія жыцьцяпісныя весткі аб Скарыне і паказаў, што крыніцамі для перакладаў Скарыны былі чэскія тэксты разам з лацінскімі і грэцкімі; ён адзначыў важнае значэньне Праскага Унівэрсытэту, а таксама вялікае разьвіцьцё чэскага ўплыву ў літоўскім грамадзянстве. Доўнар-Запольскі адзначае, што чэскі ўплыў у XVI сталецьці выяўляўся нават у актавай тэрмінолёгіі. Нарэшце, Доўнар-Запольскі, усьлед за Ўладзімеравым, лічыць Скарыну чалавекам з палкім жаданьнем прынесьці карысьць грамадзянству і роднай краіне падняць разумовы і моральны стан жыхарства. Гэтыя задачы павінны былі задавальняць пераклады Скарыны.

Доўнар-Запольскі лічыць, што праца Ўладзімерава мае вялікае значэньне. Ен упаршыню даў падрабязнае апісаньне жыцьця і дзейнасьці Скарыны, адзначыў вялікі ўплыў Чэхіі на „Заходнюю Русь" і паказаў, што Скарына пераклаў біблію на „рускую" г. зн, на беларускую мову. Аднак, на думку рэцэнзэнта, у працы ёсьць і недахопы. Доўнар-Запольскі адзначае: адсутнасьць цэласнасьці ўва ўсім творы; багацьце вестак, але надта раскіданых, не дае магчымасьці зрабіць выразнае ўяўленьне аб прадмеце; ёсьць паўтарэньні, мала жывасьці, некаторыя рэчы можна было-б высьветліць падрабязьней, напрыклад, пытаньне аб разумовым і абычайным стане грамадзянства. Тым ня менш, думае Доўнар-Запольскі, праца Ўладзімерава заслугоўвае ўвагі з боку грамадзянства і друку.

Адгукнуўся на кнігу Ўладзімерава і А. М. Пыпін[2]. Апошні адзначыў, што Ўладзімераў вельмі ўдала абраў тэму для свайго даведваньня, закрануўшы пытаньне першараднае важнасьці. А. М. Пыпін таксама падкрэсьлівае значэньне эпохі і абстаноўкі, якія атачалі Скарыну, для яго дзейнасьці. Вывучэньне дзейнасьці Скарыны, як думае А. М. Пыпін, робіцца асабліва важным, папершае таму, што біблія Скарыны ёсьць першая друкаваная біблія да зьяўленьня Астроскае бібліі, а падругое таму, што Скарына не пакінуў ніякіх пісьменных вестак аб сабе, ніякіх вусных паданьняў. Эпоха, у якую пачыналася дзейнасьць Скарыны, характарызуецца „рэлігійным бушаваньнем з прычыны зносін, якія распачаліся паміж Заходняй Расіяй і Нямеччынай, і пераходу прадстаўнікоў заходня-рускага грамадзянства з праваслаўя ў каталіцтва". Пыпін ня прылічваў Скарыну да праваслаўных. Імя яго — Францішак — дазваляе прылічыць яго да каталікоў альбо протэстантаў. Адукацыю Скарына атрымаў у каталіцкім унівэрсытэце, мусіць быць, у Кракаўскім, думае Пыпін, хаця гэтае пытаньне разьвязана было докумэнтальна і не выклікала ўжо ніякіх сумненьняў. На думку Пышна, існаваньне процілеглых думак, якія выказаны былі аб Скарыне, патрабавала ўважлівага разгляду ўсіх спрэчных пытаньняў, чаго не зрабіў Ўладзімераў. А. М. Пыпін лічыў, што праца Уладзімерава ёсьць важны набытак для літаратуры.

  1. «Минский Листок», 1888, №44.
  2. “Вестник Европы”, 1888, V Аддзел біяграфіі,