Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віць крыніцы для перакладу Скарынай бібліі. Шляхам пільнага аналізу скарынінскага тэксту і параўнаньня яго з чэскай бібліяй, надрукаванай у Вэнэцыі ў 1506 годзе, Уладзімераў адкідае пашыраную раней вэрсію аб Вульгаце, як крыніцы для скарынінскага перакладу і думае, што галоўнай крыніцай для скарынінскага перакладу бібліі была чэская біблія 1506 году, Асаблівасьці Скарынінскае бібліі звычайна супадаюць з асаблівасьцямі вэнэцыйскага тэксту бібліі, а ня Вульгаты і царкоўна-славянскага тэксту, якімі Скарына часам мог карыстацца для некаторых кніг старога закону. Аўтар знаходзіць, што пераклад Скарыны з чэскае мовы нагадвае звычайныя „заходня-расійскія" пераклады аповесьцяй і легенд з чэскіх і польскіх тэкстаў, з затрыманьнем з апошніх мноства родных слоў і выразаў, якія палягчалі працу перакладчыка. Агульная прадмова да ўсяе бібліі, а таксама паасобныя прадмовы да кніг старога закону складзены падобна да чэскай бібліі 1506 году. Апроч таго, Уладзімераў думаў, што дапамагчы Скарыне маглі комэнтарыі Міколы Лірана. Аўтар адзначае, што Скарына карыстаўся царкоўна-славянскім тэкстам як слоўнікам для падбору слоў. Часам Скарына выпісваў цэлыя разьдзелы і радкі з царкоўна-славянскіх тэкстаў, але прыводзіў іх у крыху зьмененай форме. Уладзімераў констатуе, што ў перакладзе Скарыны няма сыстэмы і крытыкі, але адначасна ён ня мае і ніякіх адносін да протэстанцкіх перакладаў сьвятога пісьма. Уладзімераў адкідвае таксама прыпушчэньне аб тым, што пераклад бібліі Скарынай зьяўляецца адбіткам яго выключна каталіцкага напрамку. Аўтар знаходзіць магчымым зацьвярджаць, што, дзякуючы адсутнасьці догматычных палажэньняў і якіх-колечы каталіцкіх царкоўных асаблівасьцяй у тэксьце, можна прыпусьціць, што ўся „Библия руска" прызначалася для праваслаўных чытачоў. Азначаючы задачы і мэты дзейнасьці Скарыны, аўтар думае, што Скарына хацеў даць свайму чытачу поўную і зразумелую біблію, а разам з тым дапамагчы выпраўленьню абычайнасьці і пашырэньню добрых звычаяў, даць чытаньне для збаўленьня душы і навучыць мудрасьці і розным навукам. Уладзімераў зусім правільна зацьвярджае, што самыя кнігі Скарыны, як выдатныя ўзоры друкарскага мастацтва, былі важным зьявішчам у справе асьветы[1].

Разглядаючы віленскія выданьні Скарыны і раўняючы іх да праскіх адносна шрыфту і паперы, Уладзімераў прыходзіць да вываду, што скарынінская друкарня была перанесена з Прагі ў Вільню. Розныя асаблівасьці віленскіх выданьняў паказваюць на тыя-ж сувязі з нямецкімі друкарнямі, што і праскія выданьні. Нарэшце, па прыгожасьці шрыфту і аздоб віленскія выданьні ёсьць прадаўжэньне праскіх[2].

Пераходзячы да вывучэньня „Апостала”, надрукаванага Скарыной у 1525 годзе, Уладзімераў кажа, што скарынінскі тэкст ёсьць першае друкаванае выданьне царкоўка-славянскага „Апостала". Другое вышла ў Маскве ў 1564 годзе, трэцяе ў Львове ў 1574 годзе і чацьвёртае ў Вільні ў 1576 годзе. Нарэшце, у 1580 годзе вышла астроскае выданьне „Апостала".

Разглядаючы пытаньне аб адносінах „Апостала" Скарыны да славянскага тэксту „Апостала", зьмешчанага ў поўнай бібліі 1499 году, Уладзімераў адзначае шэраг асаблівасьцяй, якія паказваюць, што Скарына карыстаўся нейкімі старадаўнімі сьпісамі, хаця наогул большая частка падобна да тэксту бібліі 1499 году[3]. „Апостал" Скарыны

  1. Владимиров. Op. cit., стар. 101, 155, 171-172
  2. Ibidem, стар. 178
  3. Ibidem, стар. 180-181