Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыны накіроўвала каханьне да бацькаўшчыны і жаданьне паслужыць „посполитому люду руского языка". Гэткім чынам, Уладзімераў вызначыў асноўныя жыцьцяпісныя даныя з жыцьця Скарыны[1]. Пазьней Шляпкін у 1892 годзе і Мілавідаў у 1917 годзе дадуць на падставе новых знойдзеных докумэнтаў, некаторыя новыя весткі, якія пашыраць нашы жыцьцяпісныя веды аб Скарыне.

Далей Уладзімераў спыняецца на падрабязным вывучэньні пытаньня аб адукацыі Скарыны. Яшчэ раней Улздзімерава ў літаратуры выказана была думка аб тым, што Скарына вучыўся ў Кракаўскім Унівэрсытэце. Гэтая думка знайшла пацьвярджэньне ў рукапісах Кракаўскага Унівэрсытэту. Разам з тым, Уладзімераў на падставе апублікаваных матар'ялаў даў характарыстыку стану Кракаўскага Унівэрсытэту і, між іншым, мэдычнага факультэту. Апошні ў пачатку XVI сталецьця знаходзіўся ў заняпадзе, і дзеля гэтага Уладзімераў выказвае прыпушчэньне аб атрыманьні Скарынай ступені доктара лекарскіх навук дзе-небудзь, падобна да іншых выхаванцаў Кракаўскага Унівэрсытэту, за кардонам, у Нямеччыне, Італіі, пераважна ў Болёньні або ў Празе. Але каб давесьці гэтае зацьвярджэньне, Уладзімераў ня меў ніякіх даных, хаця, зразумела, такое прыпушчэньне было зусім правільнае і пазьней было пацьверджана новымі дакумэнтамі, якія апублікаваў Шляпкін. Аўтар зусім правы, калі кажа, што пэрыод 1506—1517 гадоў зьяўляецца самым цёмным у жыцьцяпісе Скарыны[2].

Адзначаючы, што Скарына ў 1517—20 гадох знаходзіўся ў Празе, Уладзімераў дае кароткую характарыстыку стану чэскага кнігадруку і апавядае аб сувязях Чэхіі з Нюрэнбэргам, каб вытлумачыць, чаму ўласна Прагу абраў Скарына. Аўтар адзначае, што чэскія выданьні друкаваліся ў Нюрэнбэргу і Вэнэцыі. Так, апошняю ў 1506 годзе вышла вядомая чэская біблія, якая мела ўплыў на пераклады Скарыны [3].

Спыненьне Скарынай выдаведка-друкарскае дзейнасьці ў Вільні, натуральна, прымусіла Уладзімерава высунуць пытаньне аб прычынах, пад уплывам якіх спынілася выдавецкая дзейнасьць Скарыны спачатку ў Празе, а потым у Вільні. Аўтар думае, што на першае пытаньне нельга даць ніякага адказу, а спыненьне выдавецкае дзейнасьці Скарыны ў Вільні ён зьвязвае з цяжкім матар'яльным становішчам Скарыны, з пажарам 1530 году, які зьнішчыў 2/3 места, і з страшэннай пошасьцю 1533 году. Зразумела, усе факты, што прыводзіць Уладзімераў, цьвёрда ўстаноўлены, але яны ўсё-ж такі не разьвязваюць пытаньня аб прычынах спыненьня Скараынай свае выдавецка-друкарскае дзейнасьці. Гэтае пытаньне і пасьля дасьледваньня Уладзімерава застаецца нявырашаным [4]. Трэба адзначыць, што Уладзімераў зусім не закранае пытаньня аб вызнаньні Скарыны. Добра знаёмы з папярэдняю літаратурай, Уладзімераў, зразумела, ведаў, што на падставе матар'ялаў, якія дагэтуль існуюць, немагчыма разьвязаць так заблытанае пытаньне аб вызнаньні Скарыны, і, зразумела, Уладзімераў быў зусім правы, калі, ня пушчаючыся ў краіну гіпотэз і мала-навуковых разважаньняў, ён маўчыць аб гэтым пытаньні. [5].

З вялікім мастацтвам Уладзімераў вывучыў праскія выданьні Скарыны як у адносінах друкарскіх, так і адносна рэдакцыі самога тэксту. З асаблівай стараннасьцю ён вывучыў пытаньне аб перакладзе бібліі на беларускую мову. Уладзімераву трэба было дакладна ўстана-

  1. Владимиров. Op. cit., стар. 47-51
  2. Ibidem, стар. 51-56
  3. Ibidem, стар. 57-65
  4. Ibidem, стар. 66-67
  5. Ibidem, стар. 43