Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чвэрць XVI сталецьця, калі разьвівалася перакладная і выдавецкая дзейнасьць Скарыны, не атрымалі ў працы Уладзімерава належнага поўнага асьвятленьня. Загэтым жаданьне зьвязаць дзейнасьць Скарыны з эпохай, — намер мэтодолёгічна зусім правільны, — ня было выканана, і дзеля гэтага дзейнасьць Скарыны зьявілася некалькі адарванай ад адпаведнага асяродзьдзя і абстаноўкі.

Уладзімераў рупліва сабраў вельмі бедныя даныя, якія належаць да жыцьцяпісу Скарыны. Уладзімераў адзначае год нараджэньня Скарына — 1490 і думае, што ён меў 27 год, калі пачаў сваю літаратурную дзейнасьць у Празе. Аўтар паказвае, што апошнія весткі аб Скарыне належаць да 1535 году, калі Скарыне было 45 год[1]

Нацыянальнае пахаджэньне Скарыны Ўладзімераў устанаўляе на падставе слоў Скарыны, якія ён звычайна прыводзіць у пасьляслоўях да сваіх выданьняў. Уладзімераў называе яго „русским”, зусім не разумеючы, што слово „рускі" ў мове Скарыны мела іншае значэньне ў параўнаньні з тым, які сэнс мае гэтае словаў пазьнейшыя часы. Значыцца, трэба ўнесьці папраўку ў азначэньне Уладзімерава, і лічыць Скарыну беларусам з пахаджэньня[2].

Пытаньне аб пахаджэньні Скарыны з Полацку не выклікае ніякага сумненьня. Аўтар адзначае, што Полацак быў багатым местам у XVI сталецьці. Аб гэтым сьведчыць ня толькі тое, што Полацак, які атрымаў Майдэборскае права ў 1483 годзе, плаціў у скарб 400 коп. грошай, але і болей позьняе сьвядэцтва Гваньіні аб багацьці полацкіх гандляроў. Аўтар лічыць, што Скарына належаў да багатай гандлярскай сям‘і. Аб імені бацькі яго Уладзімераў нічога ня ведае. Аўтар адзначае, што ў Полацку жыў брат Скарыны. Ён уладаў нярухомаю радавою маёмасьцю, у якой была частка і доктара Ф. Скарыны. Аб праскім жыцьці Скарыны Уладзімераў нічога ня піша. З віленскага жыцьця ён адзначае: 1) што Скарына меў у Вільні друкарню ў доме бурмістра Якуба Бабіча; 2) аўтар адзначае шлюб Скарыны ў Вільні з удавой Юрага Адверніка—Мальгрэтай; 3) нарэшце, у 1529 годзе Скарына вёў судную справу адносна нярухомай маёмасьці свае жонкі І выйграў справу. Далейшыя весткі аб Скарыне зьнікаюць, і толькі ёсьць некаторыя даныя, якія належаць да 1535 году. Аўтар таксама адзначае, што паміж Скарынай і віленскім мяшчанствам была пэўная сувязь яшчэ ў эпоху праскага пэрыоду жыцьця Скарыны, бо ў пасьляслоўі да выданьня Псалтыру 1517 году адзначана, што ён надрукаваны накладам Богдана Онькава, сына радцы места Віленскага[3]. Адзначаючы, што ў віленскі пэрыод свайго жыцьця Скарына карыстаўся протэктарствам з боку Якуба Бабіча, Уладзімераў выказвае прыпушчэньне, што ў эпоху праскага пэрыоду Скарына меў іншых протэктараў. Аўтар зусім правільна адхіляе вэрсію Даброўскага аб протэктарстве з боку Жыгімонта І і замест гэтага высоўвае гіпотэзу аб сувязі Скарыны з багатымі віленскімі мяшчанамі, якія маглі даць яму ня толькі адны матар'яльныя сродкі, але і розныя царкоўна-славянскія рукапісы, што бязумоўна знаходзіліся ў іх у значным ліку. Самае выданьне „Малое Падарожнае Кніжыцы" прызначалася для гандляроў, якія езьдзілі па гандлёвых справах за кардон. Гіпотэза Ўладзімерава аб цеснай сувязі Скарыны з віленскім купецтвам вельмі цікавая, але ніякіх даных для яе падтрыманьня Уладзімераў ня прыводзіць. Адно бясспрэчна — гэта што ўсю літаратурна-выдавецкую дзейнасьць Ска-

  1. Владимиров. Op. cit., стар. 44
  2. Ibidem
  3. Владимиров. Ibidem, стар. 44-47