Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыўкі з перакладаў Скарыны і далучыў да іх увагі. Буслаеў бачыць у мове перакладу біблійных кніг узор беларускае гутаркі пачатку XVI сталецьця. У граматычных адносінах гутарка гэтая нічым істотным не адрозьніваецца ад вялікарасійскай, але мае шмат моўных слоўнікавых асаблівасьцяй, часткова мясцовых, часткова запазычаных з польскае мовы[1]. Сьледам за Буслаевым, і Аганоўскі называе мову Скарыны моваю беларускаю[2]. Гэтую думку падзяляе і Язэп Пэрвольф, які, адзначаючы спробы перакладу сьвятых кніг на народную беларускую мову, прылічвае кнігі Скарыны да кніг, перакладзеных на беларускую мову[3]. Гэткім чынам, у палове 80-х гадоў XIX сталецьця за моваю Скарыны цьвёрда ўсталявалася найменьне мовы беларускае.

Ня гледзячы на гэта, мова Скарыны ўсё яшчэ ня была прадметам спэцыяльнага дасьледваньня з боку лінгвістых і гісторыкаў літаратуры. Некалькі ўваг адносна мовы Скарыны зрабіў Е. Ф. Карскі. Так, ён аднёс віленскі рукапіс, які зьмяшчаў у сабе кнігі Іова, Руфь, Псалтыр, Песьні Песень, Эклезіаст, Прыповесьці Саламонавы, Плач Ераміі, Даніла і Эстэр, паводле мовы да прац Скарыны[4].

А. І. Сабалеўскі таксама сказаў некалькі слоў аб мове Скарыны ў сваёй грунтоўнай рэцэнзіі аб працы Карскага «Обзор звуков и форм белорусской речи». Крытычныя ўвагі А. І. Сабалеўскага тым цікавей, што амаль праз год аўтар, у сваёй рэцэнзіі аб дасьледваньні Ўладзімерава, выказаў нешта, зусім процілеглае да таго, што ён казаў у вадозьве аб працы Карскага. Сабалеўскі лічыць, што разам з утварэньнем «Заходня-Рускае дзяржавы беларуская гутарка зрабілася дзяржаўнаю моваю ў Заходняй і часткова ў Паўднёвай Расіі». Але адначасна «мова грамат і Літоўскага Статуту ніколі ня была моваю ўсяго жыхарства Заходняе Русі. Гэта была мова вышэйшае клясы, тэй клясы, якая падлегла ўплыву польскае культуры. Адсюль зразумелы досыць значны лік польскіх слоў, формаў і зваротаў, які мы знаходзім у гэтых помніках». Сабалеўскі адзначае, што ў «Бібліі» Скарыны і ў лютэранскім катэхізісе 1562 году беларуская гутарка зьяўляецца перамешанай з царкоўна-славянскаю моваю, з дадаткам значнага ліку полёнізмаў і богэмізмаў. Скарына, родам з Полацку, друкаваў сваю «Біблію» ў чэскай Празе, дзе, напэўна, ён жыў доўгі час. З гэтай прычыны прысутнасьць у тэксьце яго богэмізмаў зьяўляецца да пэўнае ступені натуральнай. Прымешка чужых элемэнтаў робіць «заходня-рускую літаратурную мову XVI—XVIII сталецьцяў шмат у чым рознай ад сучаснай беларускай гутаркі». Усе гэтыя паасобныя ўвагі аб характары мовы Скарыны былі выказаны толькі між іншым. Мова Скарыны патрабавала самастойнага вывучэньня як з лексычнага, так і з сынтаксычнага боку[5].

Знаходка кніг Скарыны выклікала патрэбу іх апісаньня. Першы раз гэта зрабіў Сопікаў. Апісаньне Сопікава, як зусім правільна адзначае Ўладзімераў, вельмі няўдалае. У яго апісаньні ёсьць досыць многа грубых памылак, выняткі і загалоўкі прыведзены няверна. Нават загаловак бібліі недакладны. Гэтае апісаньне захоўвала сваю каштоўнасьць да зьяўленьня працы Каратаева (1878), якая ў 1883 годзе была дапоўнена і выпраўлена. Каратаеў апісаў усе вядомыя друкаваныя выданьні Скарыны, прывёў прадмову Скарыны "во всю Библию

  1. Карский. Op. cit., стар. 410. Владимиров. Op. cit., стар. XVI.
  2. Владимиров. Op. cit., стар. XXV.
  3. Первольф И. Славяне и их взаимные отношения и связи. Варшава 1886—1893. Т. II, 595—601. Карский Е. Ф. Op. cit., стар. 413.
  4. Карский Е. Ф. Обзор звуков и форм белорусской речи. М. 1888., стар. 239.
  5. Соболевский А. И. «Журнал Мин. Нар. Пр.» 1887, V, стар. 137—138.