Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

творамі беларускае літаратуры", думае, аднак, што мова беларуская найболей блізкая да мовы польскай[1]. Зразумела, калі польскія дасьледчыкі ставілі пытаньне аб мове ў такой форме, дык яны цалкам адбівалі той настрой польскае навукі, якая, разглядаючы беларускую мову як мову самастойную, як польскую, чэскую і расійскую, і называючы яе моваю крывіцкаю, лічыла, што апошняя ня мае нічога супольнага з моваю расійскаю. Для такіх пісьменьнікаў Скарына ёсьць дзіця польскае культуры, а яго творы прылічваюцца да польскай літаратуры. Але іншыя дасьледчыкі не пайшлі за польскімі вучонымі ў пытаньні аб прыналежнасьці Скарыны да Польшчы і па мове і, часткова, па нацыянальнасьці.

Сопікаў спэцыяльна не закранаў пытаньня аб мове Скарыны, але ён называе мову пісьменнасьці XVI сталецьця, незалежна ад таго, дзе вышлі выданьні, беларускаю моваю, якая, на яго думку ёсьць мешаніна з моў славенскай, расійскай, польскай і, часткова, лацінскай. Сопікаў, называючы мову кніг, надрукаваных у XVI сталецьці, моваю беларускаю, ня прыкмеціў, аднак, таго, што кнігі, да якіх ён адносіцца, былі выдадзены на Украіне і географічна былі вельмі далёкімі ад Беларусі. Але за Сопікавым застаецца пяршынства пастаноўкі пытаньня аб беларускай мове, на якой ужо існавала значная друкаваная літаратура[2].

У процілегласьць Сопікаву, Кепэн думае, што мову кніг і рукапісаў XVI—XVII сталецьцяў ня трэба называць беларускай. Ён выказваецца за назву не літоўска-рускай[3]. Гэткім чынам, у першай чвэрці мінулага сталецьця быў установлены факт існаваньня беларускае мовы. Аднак, супроць найменьня мовы пісьменнасьці XVI—XVII сталецьцяў моваю беларускаю рашуча выступіў О. М. Бадзянскі, які пісаў, што "мова, якая называецца беларускаю моваю, — гэта мова, на якой ніхто ніколі не гаварыў і не гаворыць, бо яна ёсьць найагіднейшая мешаніна, якую толькі можна сабе ўявіць і якая калі-небудзь існавала на Русі[4]. Усьлед за Бадзянскім і Галавацкі выказваецца супроць назвы мовы Скарыны беларускаю, бо "то мова ні беларуская, ні вялікаруская, ні маларуская, але кніжная, штучная, якой ніхто ніколі не гаварыў і не гаворыць[5]. Арх. Філарэт, сьледам за Кепэнам, называе мову Скарыны літоўска-рускай[6]. Гэтай-жа тэрмінолёгіі трымаюцца Сахараў і Каратаеў[7]. Е. Ф. Карскі зусім правільна аб гэтым заўважыў, што тэрмін «літоўска-руская мова» вельмі няўдалы. Калі прыняць гэты тэрмін, кажа Карскі, дык можна было-б падумаць, што беларуская гутарка ўспрыняла ў сябе элементы літоўскае мовы, чаго ў рэчавістасьці ня было[8]. Усе аўтары, якія імкнуліся даць мове Скарыны тое ці іншае азначэньне, мала паглыбляліся ў асаблівасьці яго мовы. Дзеля гэтага, альбо іхняя тэрмінолёгія была ня зусім удалая, альбо беларуская мова, а розных меркаваньняў, сустракала з іх боку варожыя адносіны да сябе. Толькі профэсар Маскоўскага Унівэрсытэту Буслаеў першы аднёсься навукова да беларускай мовы. Ф. І. Буслаеў у сваёй "Исторической Хрестоматии" надрукаваў ад-

  1. Wiszniewski. Op. cit. VIII, 469.
  2. Карский. Е. Ф. Op. cit, стар. 407.
  3. Кеппен. Op. cit, стар. 267—268. Владимиров. Op. cit. XII.
  4. Бодянский О. М. О моих поисках в Познанской публичной библиотеке. Чт. в. Об. Ист. и Древ. 846, № 1, Карский Е. Ф. Op. cit., стар. 410.
  5. Головацкий. Op. cit, стар. 251. Владимиров. Op. cit., стар. XIX. Карский Е. Ф. Op. cit., стар. 410.
  6. Владимиров. Op. cit, стар. XII. Карский. Op. cit., стар. 411.
  7. Карский. Op. cit, стар. 410.
  8. Ibidem.