Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

руского «языка», выправіў памылкі першага выданьня. Толькі ў другім выданьні Каратаеў правільна заваў другое віленскае выданьне Скарыны і надрукаваў зьмест «Малое Падарожнае Кніжыцы»[1].

II.

Уся навуковая літаратура аб Скарыне да канца 80-х гадоў мінулага сталецьця[2] падыходзіла з розных бакоў да Скарыны і яго дзейнасьці. У навуцы намнажаліся факты, выказваліся розныя прыпушчэньні і думкі, часта зусім процілеглыя. Трэба было аб’апіць увесь гэты матар’ял аб Скарыне, перагледзець яго, зрабіць дадатковыя шуканьні ў архівах і бібліотэках, каб праверыць раней выказаныя думкі і разьвязаць пытаньні, якія ня мелі яшчэ належнага адказу. Дасьледчая думка, па меры намнажэньня фактаў і пашырэньня вед аб Скарыне, імкнулася тлумачыць мотывы яго дзейнасьці прыналежнасьцю да пэўнага вызнаньня. Праўда, гэта рабілася зусім бяздовадна. Аднак, можна лічыць прынцыпова правільным падыход да Скарыны Галавацкага, які зьяўленьне скарынінскіх выданьняў тлумачыў уплывам рэформацыі і протэстанцтвам Скарыны. Хаця такі пагляд Галавацкага вельмі аднабаковы, але тэтодолёгічна ён зусім правільны. Гэткім чынам, уся дзейнаьць Скарыны птрабавала новага асьвятленьня. Патрэбна было агульнае монографічнае дасьледваньне, якое падлічыла-б усё раней выказанае, выкінула-б усё непатрэбнае аб Скарыне, адмовілася-б ад усялякіх бяздовадных прыпушчэньняў і адначасна дало-б дакладнае і яснае, навуковае, пагрунтаванае крыніцамі ўяўленьне аб дзейнасьці Скарыны. Так з усяе папярэдняе літаратуры вырасла монографія П. В. Ўладзімерава «Доктор Франциск Скорина, его переводы, печатные издания и язык» (СПБ, 1888. XXXI+351). Вельмі каштоўнае дасьледваньне Ўладзімерава зьявілася выходным пунктам для ўсіх тых дасьледчыкаў, якія пазьней у сваіх навуковых занятках зварочваліся да Скарыны.

Дасьледваньне Ўладзімерава складаецца з прадмовы і дзьвёх частак. У прадмове даецца агляд усяе літаратуры пытаньня, прычым апошняя разглядаецца ў хронолёгічным парадку, пачынаючы ад 1776 году. Першая частка складаецца з чатырох разьдзелаў. У першым разьдзеле аўтар дае сьціслую характарыстыку агульнага стану моральнага, рэлігійнага і разумовага жыцьця Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XV-XVI сталецьцях, а разам з тым дае і жыцьцяпісныя весткі аб Францішку Скарыне. Пры гэтым аўтар выказвае шэраг сваіх меркаваньняў адносна спыненьня Скарынай друкарскае дзейнасьці. Разьдзел другі заняты ўсебаковым вывучэньнем праскіх выданьняў Скарыны. Разьдзел трэці адданы віленскім выданьням Скарыны. Нарэшце, разьддзел чацьверты закранае вельмі цікавае пытаньне аб уплыве выданьняў Скарыны на далейшыя славянскія і расійскія выданьні як у друкарскіх адносінах, так і адносна рэдакцыі тэксту. У другой частцы гэтага разьдзелу аўтар памінае пераклады Скарыны ў рукапісных сьпісах XVI сталецьця, сярод якіх знаходзяцца сьляды згубленых кніг з скарынінскага перакладу поўнае бібліі. Потым аўтар закранае пытаньне аб прадоўжніках Скарыны і перакладах прадмоў Скарыны ў расійскіх помніках XVI сталецьця.

Частка другая спэцыяльна прысьвечана вывучэньню мовы Скарыны. Нарэшце, у працы дадзены шэраг каштоўных дадаткаў. Папер-

  1. Владимиров, Op. cit., VIII, XXV—XXVI. Каратаев. Описание славяно-русских книг, СПБ. 1878. Каратаев. Описание славяно-русских книг, напечатанных кирилловскими буквами. Т. I, с 1491 до 1625 года. СПБ. 1883.
  2. 19-га — заўвага Вікікрыніц