Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пераклаў сваю біблію з Вульгаты. Усе рашучыя зацьвярджэньні выказваліся ня гледзячы на тое, што ў літаратуры існаваў і погляд Даброўскага, які крыху розьніўся ад думак Бакмэйстэра і Штрытэра. Погляд гэты застаўся, аднак, невядомым і мітр. Аўгену, і Філарэту, і Макарыю, якія бяздовадна зацьвярджалі, што пераклад зроблены з лацінскае Вульгаты.

Галавацкі разышоўся з папярэднімі дасьледчакамі, адносна крыніц перакладу бібліі Скарыны. Усьлед за Даброўскім, які стаў на зусім правільны шлях пры разьвязаньні пытаньня, Галавацкі рашуча адхіліў тэкст Вульгаты як крыніцу для перакладу Скарыны. Галавацкі ня меў пад рукамі друкаваных выданьняў Скарыны, але, пазнаёміўшыся з выняткамі з яго друкаваных кніг, зьмешчанымі, як далучэньні, у граматыцы доктара Лявіцкага, ён знайшоў у бібліі Скарыны шмат чэхізмаў, якіх, зразумела, не магло-б быць, калі-б Скарына не карыстаўся чэскай бібліяй. Той-жа Галавацкі адзначыў адсутнасьць чэхізмаў у «Апостале». Праўда, Галавацкі не давёў свайго прыпушчэньня, але важна тое, што ён ізноў паставіў на чаргу пытаньне аб крыніцах перакладу бібліі Скарыны[1]. Да гэтага-ж пытаньня вярнууся і анонімны аўтар артыкулу, які спэцыяльна быў прысьвечаны Скарыне: «Отношение перевода Скорины к Вульгате и древне-славянскому тексту». Аўтар параўнаў 10 разьдзелаў кнігі «Бытія» ў выданьні Скарыны з Вульгатай і славянскім перакладам у рукапісу XV сталецьця. Праз гэтае параўнаньне аўтар прышоў да вываду, што пераклад з Вульгаты зроблены не заўсёды правільна і дакладна. Скарына ўносіў у пераклад словы і цэлыя месцы з славянскага перакладу і, значыцца, ён меў на ўвазе ня новы пераклад, а выпраўленьне старога, застарэлага[2]. І Пэрвольф таксама разыходзіўся з тымі аўтарамі, якія баранілі вэрсію перакладу скарынінскае бібліі з лацінскае Вульгаты. Пэрвольф рашуча адзначыў, што ў аснову свае працы Скарына палажыў чэскі тэкст бібліі 1506 году[3].

Так у навуковай літаратуры былі выказаны дзьве зусім процілеглыя думкі аб крыніцах перакладу Скарыны. Абедзьве думкі выказаны былі ў самай агульнай форме і патрабавалі новага парагляду і довадаў.

Вельмі спрэчным было пытаньне аб мове Скарыны. Дзякуючы Штрытэру, у навуковай літаратуры ўсталявалася думка, што мова Скарыны ёсьць мова польская. Штрытэр знаходзіў магчымым рашуча зацьвярджаць, што «сей перевод российской Библии несколько подходит к польскому языку». Штрытэр аднёс Скарынінскую біблію да расійскай бібліі і, сам таго не крыкмячаючы, трапіў у супярэчнасьць з самім сабою, калі назваў мову Скарыны польскаю моваю. Як магла быць расійская біблія польскай па мове, на гэтае, зусім зразумелае зьдзіўленае пытаньне ня здолеў-бы адказаць і сам аўтар[4]. Усьлед за Штрытэрам, шэраг польскіх дасьледчыкаў лічыць мову Скарыны польскаю моваю. На думку Ліндэ, мова Скарыны блізкая да мовы польскай, бо наогул беларуская мова «tak bardzo do polszczyzny zbliżony dyalekt»[5]. І Вішнеўскі, лічачы творы Скарыны "найслаўнейшымі

  1. Головацкий. Op. cit., стар. 241.
  2. «Чтения в Обществе любителей духовного просвещения». 1877. Лістапад. Стар. 642—653. Гэты артыкул першым адзначыў А. І. Сабалеўскі. «Жур. Мин. Нар. Прос.», 1888 г. X, стар. 322.
  3. Первольф. Славянская взаимность с древнейших времен до 18 века. Варшава 1874 г. Стар. 253—255.
  4. Штриттер. Op. cit., стар. 193.
  5. Linde. Op. cit., стар. 126.