Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пакой. Там за момант чуваць кароткі страшны здушаны дзіцячы крык. Пасьля ўходзіць Сымон адзін з брытвай у руцэ з акрываўленымі рукамі, каторыя махінальна выцірае аб сваю вопратку).


ЗЬЯВА Х.

Юзя (памёршая на ложку) і Сымон.

Сымон. Ня прыйдзе ўжо!.. Праз кроў… праз труп — ня прыйдзе… Трэ’ было ахвяру? — мае!.. Кроў ачышчае… кроў моладасьць дае́… Дачка! ты дзе́? (падыходзіць да ложка). Дачка! на вуліцу ня йдзі!.. Ня трэба!.. Ужо ня трэба!.. Ужо ўсё скончана!.. Я буду тварыць новае жыцьцё… Трэба, каб лілася кроў… Крыві многа ліе́цца… дый мала яшчэ!.. Трэба, каб вось гэтак… з шыі, з жыл лілася кроў… сьвятая, цёплая кроў… тагды — жыцьцё!.. Дачка! уставай новае будаваць жыцьцё… а на вуліцу ўжо ня йдзі! ня трэба!.. Уставай!.. (тузае яе́). Ты молада — і я малады… Маткі ня трэба… яна старая, дурная… Мы адкрылі новую праўду… Будзем тварыць!.. Вось чакай!.. Есьць слова адно такое… трэба ўспомніць… успомніць не магу… ён там хаце́ў сказаць дый не сказаў… Але нічога!.. я ўспомню… Такое слова… тагды уве́сь сьве́т наш!.. Ты так сама думай, успамінай… бо я не магу…