Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лучынкі і се́ўшы на падлозе пачынае не́шта майстраваць). Вось так… А гэта сюды… (пяе сабе́ не́шта пад нос). А гэта вось сюды… Ах, каб цьвякі!.. каб я ме́ў грошы, купіў-бы сабе́ цьвякі і змайстраваў-бы харошы дамок… (задумаўшыся на хвіліну). Не! каб ме́ў грошы, Юзі-бы аддаў, няхай куціць е́сьці для мяне́, для таткі і для сябе́… (кідае сваю работу і йзноў падыходзіць да ложка). Юзя! ты сьпіш?.. (тузае яе́ за руку). Юзя! чаму ты сьпіш?.. (з плачам, сьцяміўшы праўду). Ах! Юзя!.. Юзечка! А!.. Такая, як мама была… Юзя!.. (плача).


ЗЬЯВА ІХ.

Тыя-ж і Сымон.

Сымон (уваходзіць з свайго пакою). Сталом накрыў… Ляжыць… Ня ўстане!..

Але́сь. Каго тата накрыў?

Сымон. Ня ве́даеш, га?.. Дурны!.. — Яго накрыў… (пасьля кароткае паўзы, раптам). А! успомніў!.. Абрагам!.. ахвяру трэба!.. Сын! хадзі!.. (хапае Але́ся за руку і цягне за сабой).

Але́сь (з плачам упіраючыся). Татка!.. Я цябе́ баюся!.. Я не хачу!..

Сымон. Сын!.. хадзі!.. ахвяру…

Але́сь (крычыць). Татка! я цябе́ баюся…

Сымон (цягне Але́ся з сабой у другі