Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дачка! ня сьпі!.. (тузае яе́, пасьля доўга глядзіць на яе́ і пачынае прытамне́ць). Што гэта?!. — Труп!.. (паўза ізноў). Ох, галава мая!.. (хапаецца за галаву). Ох, сьме́рці Бог не дае́!.. (трохі хістаючыся ідзе́ ў другі пакой і затрымаўся з страхам на парозе). Божа!.. гэта што? — Алесь!!. (кідаецца у другі пакой). Што гэта?! што з табой?!. (праз момант варочаецца на сцэну). Сьме́рць!.. усюды сьме́рць!.. Я адзін… між трупамі… Ратуйце!.. (бярэ пакінутую на стале́ брытву). І я за імі ўсьле́д — мне́ ўжо даўно пара!.. (за сцэнай ізноў чуваць той самы, што і ране́й сьпе́ў). Ох! хто там пяе́?! наскрозь душу… мазгі, як нажом, коле!.. Ох! не пяі!.. не пяі!!. (пасьля кароткае паўзы). Моладасьць мая!.. жыцьцё маё!.. гдзе́ вы? — прайшлі!.. Памяць чэзьне… Нічога ня памятаю… Якіясь сны, толькі сны… Пара!.. ужо пара!.. (бярэ брытву ў руку і хоча рэзацца. Пасьля у роспачы апускае рукі і крычыць). О, Божа мой!!. не магу!.. баюся!.. страх!.. страх!.. страх!..


ЗАСЛОНА.


КАНЕЦ.

Ме́нск.
У верасьні 1918 г.