Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чаму абе́ду не даюць?.. Усе́ сьпяць… Трэба ўжо абе́даць… Ніхто ні аб чым ня думае, ніхто нічога ня робіць… Толькі я адзін аба ўсім думай… а яшчэ гэты прыходзе і мучае, мучае!.. Ох!.. (глядзіць на дзьве́ры). А! ізноў ле́зе гад… чаго?! чаго ізноў?.. Што? моладасьць прайшла?.. Брэшаш! моладасьць не праходзе… Моладасьць вось тут, у грудзёх, жыве́ да самае сьме́рці… Старасьці няма!.. ёсьць толькі моладасьць, пакуль чалавек жыў… Што? кажаш, дух зале́жыць ад матэрыі?.. А вось! злавіў! — брэшаш!.. Дух — ад матэрыі!.. Ха-ха-ха! А ты? — ты-ж дух, а жыве́ш! Дзе-ж матэрыя? — Няма!.. чысты дух!.. Што? раней матэрыя, пасьля — дух?.. Не! ране́й дух, пасьля — матэрыя!.. Вон! не спрачайся!.. Вон! вон! ня йдзі! (хапае шклянку і кідае ў дзьве́ры). Фу!.. прапаў!.. Схаваўся пэўне… ізноў пад ложка… Пайду выганю… (адсоўвае стол). Хто стаіць!? хто за мной стаіць?.. Бе́лы… На што дыхаеш на мяне́ холадам?.. на што дыхаеш?!. Ох, мучыцелі!.. (выходзіць).


ЗЬЯВА VIII.

Юзя (на ложку) і Але́сь (уходзіць).

Але́сь. Юзя! я ле́пш тутака буду сядзе́ць… ня хочацца гуляць… Юзя! ты сьпіш? (прыглядаецца). Сьпіць… (адыходзіць ад яе́). Я буду будаваць дом… (бярэ з кута