Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзе́тка, на панадворак, там весела, сонца сьвеціць, пяюць… Ідзі, дзе́тка!..

Але́сь. Ня хочацца!.. Там страшна… Дзе́ці сьмяюцца…

Юзя. Ідзі, Але́сь! трохі пахадзі, а пасьля прыходзь…

Але́сь. Ня хочацца!.. (выходзіць няхочучы).


ЗЬЯВА VІI.

Юзя (адна), пасьля Сымон.

Юзя. Вось так… (сыпле парашок у ваду, п’е атруту, пасьля кладзе́цца і акрываецца коўдрай).

Сымон (уваходзіць). Трэба… кане́шна трэба… Забыўся!.. Не магу ўспомніць… Гэты — чорт — усе мысьлі спутае… Моладасьць, кажа, прайшла… Моладасьць не праходзе! Моладасьць ве́чна, як жыцьцё… (да Юзі). Юзя! Чаго сьпіш? Уставай!..

Юзя (слабым голосам). Ох, дай супакой!.. Не чапай мяне́!.. Спаць хочацца…

Сымон. Спаць хочацца! А я не магу заснуць!.. Упушчаюць!.. Зумысля ўпушчаюць, каб я ня спаў… Мучыцялі!.. Зале́з пад ложка і сядзіць… Трэба зачыніць… (хітра сьмяе́цца, зачыняе дзьве́ры ад свайго пакою і ставіць пры дзьвярох стол). Ня ўвойдзе!.. Што я хаце́ў зрабіць?.. забыўся… Не магу… можа ўспомню… А дзе Альжбе́та?..