Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на папе́рцы). Не. Не цяпе́р… Вось папе́рка!.. Сягоньня ўве́чары… або не! ле́пш заўтра… але́! заўтра раніцай занясе́ш гэта Казюку…

Але́сь. А што сказаць?

Юзя. Што хочаш… (ідзе́ да камоды, бярэ якіясь парашкі і варочаецца на ложак). Дай мне́ шклянку вады…

Але́сь. А можа хле́ба? Там яшчэ застаўся кусочак…

Юзя. Не… Мне́ ўжо ня трэба…

Але́сь (узяў шклянку і пайшоў у кухню).


ЗЬЯВА VІ.

Юзя (адна), пасля Але́сь.

Юзя. О, Божа мой!.. Ха-ха-ха!.. Інстынкт жыцьця!.. Не інстынкт жыцьця, а страх жыцьця, страх, як у бацькі… Але… Так ляпе́й… адзін парашок… або ле́пш два… пэўне́й… — і ўсё скончыцца… (хавае твар у падушку і ціха плача).

За сцэнай чуваць вясёлы сьпе́ў.

Але́сь (прыносіць з кухні ваду).

Юзя (да Але́ся). Хто там пяе́?..

Але́сь. А гэта на другім паве́рсе пяюць… Учора прые́халі… Вясёлыя…

Юзя. Але… Вясёлыя… — Але́сь! Ідзі,