Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўрос, я без цябе́ ўжо не магу жыць… Тое, што здарылася, гэта не́йкая дур, як у бацькі, я ўжо апамяталася, я бачу ўве́сь бруд… Ты мне́ закідаў не рабі, бо-ж я не хаце́ла быць ціжарам табе́, я хаце́ла ратаваць сям’ю, сябе́… я сама ня ве́даю, што было са мной… я здурэла з гэтага гора-бяды… Казюк! Не маўчы!.. Ну як?.. Кажы!

Казюк. Лгаць не магу… Старое ўжо ня ве́рнецца…

Юзя. Але?.. Ну, нічога не парадзіш!.. (паўза). Ідзі ад мяне́!.. (Казюк адыходзіць да стала. Паўза). Не, — ідзі ўжо зусім! Ідзі — і болей ня прыходзь!..

Казюк (сядае ля стала і закрывае вочы рукамі. Паўза).

Юзя. Хадзі, Казюк, яшчэ… бліжэй… (Казюк памалу падыходзіць да яе́). Пазволь мне́ пацалаваць… апошні раз… як калісь… як даўне́й… (цалуе яго ў вусны). Вось так… і йдзі ўжо сабе́, ідзі сваёй дарогай… Ідзі! (плача, хаваючы твар ў падушку!).

Казюк. Ціха, Юзя!.. Многа мы ўжо цярпе́лі, гэтулькі намучыліся, — і яшчэ будзем цярпець… Цярпі!.. Час усё ле́чыць… Ня плач!.. Змагайся!.. Бывай здарова!.. (цалуе яе́ ў галаву і выходзіць).